Тёмный

Восеньская вандроўка на захад Беларусі 

Вандроўшчык
Подписаться 155
Просмотров 1,2 тыс.
50% 1

Другі год запар верасень падарыў надта пяшчотнае надвор’е, і з боку такіх аматараў пачатка восені, як мы з жонкай, было б марнатраўствам прабавіць яго ні ў якойсьці вандроўцы, а, прыкладам, складваючы дровы. Зіма нікуды не падзенецца, а вось вераснёвая лагода знянацку скончыцца, ператварыўшыся ў рыбалоўна-вясковую будзённасць. Таму, не пакідаючы часу на сумневы і разважанні, спантанна ўладкавалі неабходны рыштунак і вырушылі на захад.
З сабой узялі як турыстычнае начынне, бо планавалі начаваць на заўсёднай паляне, так і, вядома ж, вударскае, бо галявіна тая мясціцца на беразе маляўнічай рэчкі, шпацыруючы ўздоўж якой няблага было б павітацца, ці ўжо дакладней - развітацца з тутэйшымі галаўнямі.
Запланавана спыніліся ля велічнага касцёла і адметнай крыніцы ў мястэчку Вішнева. І краявіды там уражальныя, і вада натхняльная. Ну як тут не прачытаць пару-тройку вершаў з узятых з сабою складанак. Вішнева я наведваю штогод, таму больш падрабязны расповед пра яго пакіну для іншага відэанарысу, а зараз рушым далей.
На рэчцы першым сустрэў цвіркун. Мабыць, гэта ён аб нечым свіргатаў нам у канцы траўня пад цурбаном ля вогнішча. Тады хаваўся, а цяперака выкараскаўся павітацца. Мабыць, засумаваў.
Акрамя рыбацтва, планавалі трохі зёлак пазбіраць на гарбату, прынамсі верасу. Але сёлета замаруджваўся толькі надыход сапраўднай восені, а квітненне верасу якраз паскорылася, і хутка скончылася. Аб чым я ўвачавідкі ўпэўніўся, калі з кніжкай Васіля Зуёнка выйшаў на той хваёвы ўзлесак-грудок, што ўявіўся мне, як толькі прачытаў верш са словамі “мёд верасовы заварыўся!”. Збянтэжыўся, але верш запісаў.
Услед за верасовай неспадзеўкай чакала шчэ адна. Пялегуючы, так бы мовіць, “смарагдую крозу” развітацца з галаўнямі на знаёмых лукавінах і спадзеючыся сустрэць там добрую зграйку жаданых рыбін, як было летась, ледзь-ледзь разгледзеў некалькі рыбін, якія чуйдух схаваліся, убачыўшы мяне. Зразумеў, што ў такіх варунках не атрымаецца відовішчнай “прыбачкі”, калі ты назіраеш развой чарговага закіду цалкам: і як прынада трапна плюхаецца ля таўсматай яндоўкі абранага табою станістага кленя, і як ён, зацікаўлены, разглядае яе, можа нават злёгку тузануць, а потым рашуча хапае, каб апярэдзіць сваіх хаўруснікаў. Прыйшлося лавіць звычайна: кідаць прынаду, крыху сплынаць яе, ды круціць катушку. Але і такім чынам некалькі адметных для галаўнёвага вуджэння дзяўбуноў атрымаў - калі падгледзеў, якім кірункам курсіруюць самотныя мацакі. І за тое дзякуй, шчодры Вадзянік!
На ўсход вярталіся пад суправаджэнне сапраўднай залевы, якая неспадзявана прагнала нас з маляўнічых берагоў вераснёвай рэчкі.

Опубликовано:

 

12 окт 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 13   
@Вандроўшчык
@Вандроўшчык 17 дней назад
Дзякуй усім за ўвагу! Дадам яшчэ спасылка на верш Васіля Зуёнка, які ўзгадваю ў гэтым роліке: ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-N9WJTIEc5z0.html
@АляксандрМяцельскі
Вялікі дзякуй за цудоўную родную мову і цікавы ролік.Вельмі шкада,што ён кароткі,але з вялікім задавальненнем паглядзеў.І галаўні цудоўныя.🎉
@Вандроўшчык
@Вандроўшчык 14 дней назад
@@АляксандрМяцельскі Дзякуй за цудоўны водгук! 🙏 У такім фармаце больш доўгія ролікі не атрымліваюцца. За імі вам трэба ў мае вандроўкі па Нёману. 😊
@naslediepredkovsidor
@naslediepredkovsidor 14 дней назад
Дзякуй за Нашу Мову
@lebendig_egal_was_passiert43
@lebendig_egal_was_passiert43 15 дней назад
0:40👍останови этот момент👍отличный кадр, хочется отобразить эту красоту на холсте, это реально если исполнит мастер, станет отличным картинным пейзажем.
@life.bobr.travel
@life.bobr.travel 16 дней назад
Витаю Валерый 🤝 рыбка галавень не так часта ловицца у бярэзине😊кали к нам у гости на бярэзину за щупаком?
@Вандроўшчык
@Вандроўшчык 16 дней назад
@@life.bobr.travel Вітаю! Так, у Бярэзіне часцей язюкі трапляліся на спінінг, ды ляшчы на фідар. А так больш акунёў лавіў. Але ж зараз цяжка выбрацца з вясковага наваколля - у асноўным ля хаты і рыбалю. Ці пару разоў за сезон у "свае" мейсцы з'ездзім. Таму лепш вы к нам - мы да траўня далёка ад уласнага падворка цяперака не ад'едзем.
@sbasin7088
@sbasin7088 15 дней назад
А где этот красивый костельчик находится? 1:06 🙂
@Вандроўшчык
@Вандроўшчык 15 дней назад
@@sbasin7088 Я ж сказаў - мястэчка Вішнева. 🙂 Валожынскі раён.
@Aaa-qs7uc
@Aaa-qs7uc 14 дней назад
Я сам Беларус и ведаю мову! Но зачем ты кревляешся что на Русском не говоришь гости Россияне зашедшие на канал не поймут язык .
@naslediepredkovsidor
@naslediepredkovsidor 14 дней назад
Славянская мова усiм славянам зразумелая.
Далее
Свинья неудачник ( Liar's Bar )
24:01
Просмотров 644 тыс.
Дзівосы малой рэчкі
1:44
Просмотров 128
Свинья неудачник ( Liar's Bar )
24:01
Просмотров 644 тыс.