Тёмный

Заліў падмурак з бетонных паляў сваімі рукамі |  

Berasnevy
Подписаться 2,8 тыс.
Просмотров 438
50% 1

Наш праект з прыбудовай дома крыху на паўзе - у 2020 годзе было не да будаўніцтва, а потым кошты на дрэва і ўсе астатнія матэрыялы так выраслі, што каркаснікі сталі "залатымі". Але можа па вясне што-небудзь зменіцца ў лепшы бок, і тады хуценька ўсё дабудуем :)
А пакуль вырашылі расказаць пра тое, як сваімі рукамі залілі бетонныя палі для падмурка - 29 штук дыяметрам прыкладна 230 мм.
Залівалі улетку 2020 года, так што старыя кошты ўжо неактуальныя. Але я прыкінуў, колькі б каштавалі мае матэрыялы па цяперашніх цэнах:
1. Руберойд РКП-350 (5 штук па 15 м) - 162,45 руб
2. Цэмент М-500 Д0 (28 мяхоў па 25 кг) - 215,04 руб
3. Арматура 10 мм (120 штук па 3 м) - 940,80 руб
4. Скотч ўпаковачны празрысты (5 шт па 50 м) - 21,14 руб
5. Дрот вязальныя 1,2мм 1кг - 8,15 руб
6. Шпілька М14 (15 штук па 1 м) - 65,55 руб
7. Фібра (2 пакета) - 22,38 руб
8. Пластыфікатар (2 каністры) - 22,24
Усяго па матэрыялах - 1457,75 руб (або 580 даляраў).
(Усе цэны з крамы budnirb.by, акрамя шпілек - за імі ездзіў асобна на "ВиСМа-строй", і фібры з пластыфікатараў - іх браў на рынку).
Плюс яшчэ трэба дадаць пясок і жвір. За 30 тон сумесі жвіру з пяском я аддаў у той час 320 рублёў. Колькі гэта цяпер - не ведаю. Але, дарэчы, выдаткаваў менш за палову кучы.
А зараз самае галоўнае, пра што хачу з вамі параіцца: я падумаў, што можа пад санвузел заліць пляцоўку з бетону на палях? Усё ж такі перажываю, што пральная машына будзе зноў гайдаць драўляныя лагі, якімі б тоўстымі на гэты раз я іх не зрабіў. Як мяркуеце, вытрымаюць мае палі такую ​​бетонную пліту?
___
/ chatazkraju - у Фэйсбуку супольнасць для абмену досведам і абмеркавання праблемных будаўнічых пытанняў
/ chatazkraju - у Ісце больш цікавага пра нашу "хату з краю"

Опубликовано:

 

1 окт 2021

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 10   
@user-jv4og2cm2t
@user-jv4og2cm2t 2 года назад
Цiтанiичная праца, трымай падабайку! I шолом у новую хату!
@Berasnevy
@Berasnevy 2 года назад
так, цяжкавата, але калі не спяшацца - то тады норм. Ходзіш па свежым паветры ды заліваеш сабе па-ціху)
@PrauDAR
@PrauDAR 2 года назад
Абавязкова дабудуеце. Поспехау! 👍👍👍
@Berasnevy
@Berasnevy 2 года назад
Дзякуй)
@user-wi4xv5fp3l
@user-wi4xv5fp3l 2 года назад
Мощно!
@quintacolumna2052
@quintacolumna2052 2 года назад
Дзякуй
@supastalker2299
@supastalker2299 2 года назад
Малайцы!
@danutatarazevich1812
@danutatarazevich1812 2 года назад
Хата, што стаіць, на такіх жа ці на металевых вітнавых?
@Berasnevy
@Berasnevy 2 года назад
на металічных вінтавых
@user-ck6uy3id7u
@user-ck6uy3id7u 2 года назад
Малайцы!
Далее
Installation - ECCOfence Alubox with ground anchor
4:31
ЧУТЬ НЕ УТОНУЛ #shorts
00:27
Просмотров 5 млн