Тёмный

Лекцыя Зянона Пазьняка: "Беларуская мова - найважнейшы чыньнік нацыянальнага адраджэньня" 

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
Подписаться 7 тыс.
Просмотров 13 тыс.
50% 1

23 лютага з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы (які адзначаецца 21 лютага) у Беларускім Доме ў Варшаве адбылася лекцыя Зянона Пазьняка: "Беларуская мова - найважнейшы чыньнік нацыянальнага адраджэньня"
Варшава, 23 лютага 2023 г.

Опубликовано:

 

23 фев 2023

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 153   
@userguguviv
@userguguviv Год назад
Моцна . Эмацыйна. Дрыжікі на скуры! Беларусь перадусім!
@vladkaliada2940
@vladkaliada2940 Год назад
Вялікі дзякуй спадару Пазняку і Беларускаму дому ў Варшаве за гэту цудоўную лекцыю .
@user-vn6jl7uj7o
@user-vn6jl7uj7o Год назад
Дай Божа здароўя спадару Зянону.
@user-qk4pd5vj9y
@user-qk4pd5vj9y Год назад
ГЕНІЯЛЬНАЯ ПРАМОВА , ЗВЫШ АКТУАЛЬНА. ГЭТАК МОГ ТОЛЬКІ ЗЯНОН -- ЛЮСТЭРКА АБ’ЕКТЫЎНАЙ БЕЛАРУСІ І БЕЛАРУСКАСЦІ.
@innademid7481
@innademid7481 Год назад
Плачу і пішу.... Пасля такой лекцыі хочацца жыць!
@user-gt3wc3uy6f
@user-gt3wc3uy6f Год назад
Зянон Станіслававіч, дзякуй Богу, што Вы ёсць у нас, беларусаў. Веру, хутка настане час, калі Ваша асветніцкай слова будзе гучаць на ўсіх цэнтральных каналах беларускага тэлебачання. Гэта неабходна нашчадкам, сучасным беларусам. Гэта азбука. З яе пачынаецца наша дзяржава. Вялікі дзякуй!
@Rodnaya_staronka
@Rodnaya_staronka Год назад
🙏
@tatianal7112
@tatianal7112 Год назад
Дзякуй вялікі. Вельмі пазнавальна. Хай жыве матчына мова!
@yelenazolotova1733
@yelenazolotova1733 Год назад
Свабоду Беларускiм палiтвязням !🤍❤🤍✌
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Каб гэтае відэа паглядзела як мага больш людзей, пішыце каменты (не меньш за 7 словаў), стаўце лайкі да відэа і ўсім каментарам іншых людзей, з якімі вы згодныя (і дызлайк тым, з кім нязгодныя - сістэма таксама залічыць дызлайк ў "плюс" да відэа.)
@user-gl2yn2kz4m
@user-gl2yn2kz4m Год назад
Дзякуй спадар Зянон, Вольная Беларусь. Добрая и карысная размова. Жыве Беларусь. Слава Украине.
@user-sp6qc6ht7b
@user-sp6qc6ht7b Год назад
"Родная мова, цудоўная мова". Уладзімір Дубоўка Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! Матчын дарунак ад самай калыскі, ты самацветаў яскравая нізка. Кожны з іх барвы дзівосныя мае, вечным агнём зіхаціць - не згарае. Ты мне заўсёды была дапамогай, дзе б і якой ні хадзіў я дарогай. Чую ў табе перазвоны крыніцы, чую ў табе і раскат навальніцы, чую павевы зялёнага бору, водгулле працы на родным прасторы. Кажнай драбнічкай ты варта пашаны, кожнае слова вякамі стварана. І на вякі яно жыць застаецца, вечнае так, як народнае сэрца. Рыгор Барадулін, "Беларускае слова" Беларускае слова ад спеву, Бо спявае ў ім даўніна. Беларускае слова ад гневу, Ад Ярылы, ад Перуна. Беларускае слова ад ласкі - Сведчаць вусны ды салаўі, - Не наймаліся ні ў падпаскі, Ні ў падбрэхічы, ні ў халуі. Беларускае слова ад злосці Да няпрошаных прыбышоў, Асалоду п’е з чараў мілосці, Медавуху духу - з каўшоў. Беларускае слова ад славы, Ад ракі, дзе светлае дно. Госці ўстануць з застольнай лавы, Як у хату зойдзе яно. Беларускае слова ад Бога. Слову нашаму Бог дапамог. Хто не любіць яго, ад таго Назаўсёды адвернецца Бог! Еўдакія Лось, "Не чакайце, што буду хваліцца..." Не чакайце, што буду хваліцца Перад іншымі мовай маёй. Хіба хваліцца з лесу крыніца, Што грымотней яна за прыбой? Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха Слова роднае ў сэрцы спяліць, Беражэ ад пагарднага ліха: Калі слову, то й сэрцу баліць... Леанід Дайнека, "Беларусь, ты не забыта..." Беларусь, ты не забыта. У душы, як Божы знак: Хата… Канюшына… Жыта… Бульба… Бусел… Шпак… Мроя… Хлопец закаханы… Цемра… Шлях дамоў… Беларусь, ты збудавана З беларускіх слоў!
@user-zc3zv3gx5i
@user-zc3zv3gx5i Год назад
Вельмі ўздымальны-патрыятычна атрымалася, дзякуй!
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Вялікі дзякуй за відэа! Шмат цікавых гістарычных фактаў і іх аналіз.
@yelenazolotova1733
@yelenazolotova1733 Год назад
Людзьмi звацца! 🤍❤🤍
@user-zs8np5uv4g
@user-zs8np5uv4g Год назад
дзякуй зянону станеслвічу за праўду
@mara3842
@mara3842 Год назад
Шчыра дзякую за цікавую лекцыю!
@Gerych2005
@Gerych2005 Год назад
Нацыі паміраюць не ад інфаркту . Спачатку ім аднімае мову. (Л.Кастэнка). Так не пакідайце мовы нашае, беларускай. Каб не ўмёрлі. (Ф. Багушэвіч)
@irenabiernacka1524
@irenabiernacka1524 Год назад
Вельмі дзіўна выглядае ,што нават у 90х, паданні ў беларускую школу складалі палякі (я пра сябе) і польскі таксама вывучалі,а беларусы адмаўляліся ад сваёй мовы: -Кому нужен этот колхозный язык?Куда дети поступят? Гэта чула ад беларусаў. У 2006годзе было толькі 2падані (мае і перасяленцаў з Чарнобыля спадарства Пышынскіх),нават дырэктар школы прасіў у нас прабачэння за тое што не можа навязаць і прыцягнуць , На бытавым узроўні людзі кажуць, што А Міцкевіч Беларус,але не ведаюць яго твораў і нават абразу МБ Вострабрамскай і Чэнстахоўскай.,як гэта зразумець?
@user-ec5uh8uy2j
@user-ec5uh8uy2j Год назад
Яна жыве не толькі ў маім сэрцы, а ў маім розуме і памяці, калі мае дзядуля і бабуля гаварылі на ёй
@you_brand
@you_brand Год назад
Зянон Станіслававічч ---- прадстаўнік глыбокпай беларускай культуры.
@tania9082
@tania9082 Год назад
Вялікі дзякуй Зянону Станіслававічу за тое, што ён у нас ёсць.
@user-vq2oj8mx7e
@user-vq2oj8mx7e Год назад
І дзякуй Богу за гэта.
@yelenazolotova1733
@yelenazolotova1733 Год назад
Жыве вечна!🤍❤🤍✌Дзякуй!
@liudmilaklimovich353
@liudmilaklimovich353 Год назад
Шануйце мову, беларусы! Шануйце мову, беларусы! Яна, як маці, у нас адна. Бо беларус не стане рускім, Ментальнасць - розная яна. Вольналюбівы род ліцвінскі Ён іншы, чым расейскі люд, Быў абаронены Статутам, Не ведаў ён прыгонных пут. Але ўсходняму суседу Не да спадобы стаў ліцвін. І пасылаў на Літву беды Каб знішчыць дух свабоды ў ім. Вяліся войны і набегі, Знішчалі веру і людзей, Свабоды квёлыя пабегі Тут прарасталі ўсё радзей. Цяпер знішчаюць і магілы, Ірвуць крыжы і пляжуць лес Дзе гонар нацыі забілі, Каб дух ліцвінскі не ўваскрэс. Каб маладое пакаленне Не мела сілы каранёў І страціла сваё сумленне Пад байкі розных прыхаднёў. Зняважыла сваіх прадзедаў, Гісторыю і родны край, І слухала тых ліхадзеяў, Хто ў іх краіну адабраў. Беспамяцтва вядзе да згубы Зямлі і нацыі сваёй, Да выраджэння, да аблуды, Ператварэння ў халуёў. Шануйце мову, беларусы! Шануйце ў сэрцы і крыві, Нягледзячы на ператрусы, Каб не памерлі, а жылі! 2017- 2019гг.
@valoshkapolevaya7024
@valoshkapolevaya7024 Год назад
Дзякуй, не чула гэтага верша.
@liudmilaklimovich353
@liudmilaklimovich353 Год назад
@@valoshkapolevaya7024 гэта мой верш
@promox1780
@promox1780 Год назад
Ооо, круцяк!! Зараз пагляжу. Вельмі цікава, што распавядзе Зянон. Дзякуй👏
@viachaslaumalko1334
@viachaslaumalko1334 Год назад
Выдатна! Дзякуй Зянон Станіслававіч!
@sunnybird9156
@sunnybird9156 Год назад
Дзякуй шаноўнаму спадару Зянону за вельмі цікавую, інфармацыйную размову. Паслухала з задавальненнем на канале Беларускі дом і яшчэ раз паслухаю на гэтым канале. Мова -наша зброя.
@laurastarke2775
@laurastarke2775 Год назад
люблю беларускую мову😘
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Усе відэа на канале Вольная Беларусь варта праглядаць некалькі разоў. Вельмі насычаныя і глыбокія думкі. Варта абдумаць іх, а потым яшчэ раз паглядзець праз некаторы час, каб пачуць нюансы, якія праляцелі міма вуха падчас першага прагляду.
@user-wk7cl8qc9e
@user-wk7cl8qc9e Год назад
Дзякуй, Зенон Станiслававiч! Моцна! Аб рэакцыi на беларускую мову: Калi першы раз пачула казанне на iмшы на беларускай мове, то, выйшаушы з касьцела, убачыла што блюзка уся мокрая ад сьлез. Я нават не зауважыла, як плакала, адбываецца iндэнтыфiкацыя чалавека вяртанне да сябе, i адначасова, моцнае навяртанне да Бога,
@Rodnaya_staronka
@Rodnaya_staronka Год назад
Вяртаньне да сапраўдных родных вытокаў. Беларусь будзе Вольнай!
@user-sp6qc6ht7b
@user-sp6qc6ht7b Год назад
Алесь Бачыла, "Матчына мова" Жывое ў вяках беларускае слова - Народа душа і народа хвала. Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”, А нам жа ты матчынай мовай была. І самай прыгожай, і самаю мілай, Той маці, што шыла нам світкі з радна, Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла, А ўвосень авёс дажынала адна. Той маці, што зімамі кросны снавала, Што з самай калыскі, як толькі магла, Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала, Старанна ад розных хвароб берагла. Прыеду дадому... І што за праява... Пачую гаворку, ці песню, ці верш - Здаецца са мной размаўляеш ласкава, І сцежкаю поруч са мною ідзеш. У маках чырвоных гарыць прыгуменне... О матчына мова! Маленства вясна! Ніколі ніхто мне цябе не заменіць, Бо ты, як і маці, на свеце адна. Ларыса Геніюш, "Мова мая" Засумавала ўсё, што сэрцу блізка, вятры іначай, жаласна гудуць… Мову маю, быццам дзіця з калыскі, бы маці родную, прадчасна ў дол кладуць… Сум па дарогах, па галлі вярбовым, сум у вачох, трывожны болю цень… Ўжо не смяецца, толькі хмурыць бровы бяссонечны наш беларускі дзень. Ёсць саранча, што аб’ядае дрэвы, i буры, здольныя зь зямлёю ўсё зраўнаць… За што табе, мой ціхі Краю спеўны, з грудзёў магутных душу вырываць? Наш вечны зніч, ручво крыві гарачай, бурліш дняпроўскай хваляй праз вякі, з табой жывем, з табой нас свет убачыў, са слоў тваіх паэты ўюць вянкі. Мова мая, наш чысты твар нявінны, з табой не ўстыд нам выйсці да людзей, падбітая у родных каляінах, прыдушана ля матчыных грудзей… Без крыўд чужых, а з крыўдамі сваімі, прачыстая, гатовішся на крыж, патоптана, распятая чужымі, малітваю на вуснах нам дрыжыш. Мы стаімо, Пятры і Магдалены, Пілаты рукі вымылі ў крыві… Мова мая, народу скарб нятленны, мова мая, ўваскросні і жыві! Анатоль Грачанікаў, "Мова" Мова... Родная мова У марах, у песнях, у снах. Мае ў ёй кожнае слова Свой колер, і смак, і пах. Зліваюцца гукі ў словы I ў рэчышча роднай мовы, Як рэкі ў мора, цякуць, I думкі мае плывуць На хвалях і дзён, і начэй Да сэрцаў людскіх і вачэй. Максім Танк, "Родная мова" З легендаў і казак былых пакаленняў, З калосся цяжкога жытоў і пшаніц, З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў, З грымучага ззяння бурлівых крыніц, З птушынага шчэбету, шуму дубровы, I з гора, і з радасці, і з усяго Таго, што лягло назаўсёды ў аснову Святыні народа, бяссмерця яго,- Ты выткана, дзіўная родная мова. Няма на зямлі таго шчасця і гора, Якога б ты нам перадаць не магла. Няма такіх нетраў, глыбокага мора I гор, праз якія б ты не правяла Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй Над спаленай хатай, над родным загонам, Над будучыняй і над песняй маёй,- Над тым, што было і што век будзе вольным. Народ пранясе цябе, родная мова, Святлом незгасальным у сэрцы сваім Праз цемру і годы змаганняў суровых. Калі ж ападзе і развеецца дым I нівы васкросшыя закаласяцца,- Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом, Ізноў зазвініш ты у кожнай у хаце, Цымбалам дасі іх сярэбраны гром I вусны расквеціш усмешкай дзіцяці. Наталля Арсеннева, "Роднай мове" Нашая мова, пявучая мова, Голас народа знямелы амаль, Нашая годнасць i прашчураў слова, Наша ахвяра, наш смутак i жаль. Ты - наша песня i вечная ода Богу, якi нам цябе падарыў - Заваяваная разам з народам, Страцiла лепшых сыноў без пары. Ты - наша сэрца, крынiца жывая, Сiмвал жыцця ў сутарэннях турмы… Цiха канае крынiца святая, Спынiцца сэрца, загiнем i мы. Нашая казка, легенда сiвая, Велiчы сведка i мужных баёў, Родная мова, пакуль ты жывая, Будзе жыць й люд беларускiх краёў. Сяргей Чыгрын, "Кажыце сваяцтва, а не радство..." Кажыце сваяцтва, а не радство Кажыце сваяцтва, а не радство, Кажыце краса, пекната, хараство, І дабрыня, меншыня, меншыня - Кажыце, пакуль вам падказваю я. Адметны кажыце і адмысловы - Такія прыгожыя родныя словы. Кажыце круцёлка, а не вяртушка, Кажыце ваяка, жаўнер і ваяр, Ялінка, ядловец, юшка і яр. Малы і малеча, а не малыш, І вельмі прыгожае слова спаміж. Забудзьце ляднік, а ёсць наша - лядоўня, Трайняты кажыце заўжды, а не тройня. Крумкач ці груган, ды толькі не воран Кажыце, калі ён лятае над борам. Ёсць плата, вядома, а не плацеж. Ды куфлем піва суседа пацеш. Пасля пачастуй баханкай хлеба, А не буханкаю - гэтак не трэба. Кажыце, што ў збан малако наліваецца, Але не жбан ці жбанок падстаўляецца. Не загавор вы кажыце, а змова - На словы багатая родная мова. Ёсць слова наросхрыст - не нараспашку, Сарочку сваю апрануць - не рубашку. Ёсць слова паспешлівы - ды не таропкі, Нялёгка прайсці праз горы і сопкі. Ёсць слова таннець - не дзешавець... Нам блізкія словы лягчэй зразумець. На іх і трымаецца родная мова - Таму беражыце яе кожнае слова!
@valoshkapolevaya7024
@valoshkapolevaya7024 Год назад
Дзякуй за цудоуныя вершы.
@VL-iz1vv
@VL-iz1vv Год назад
Шчырае дзякуй. Будзем жыць!
@elenakov5426
@elenakov5426 Год назад
Я гэта чула у дзяцинстве ад бабули
@Rodnaya_staronka
@Rodnaya_staronka Год назад
Дзякуй вялікі. Ужо паслухала на канале "Беларускі дом". Жыве Беларусь! ⬜❤️⬜
@scooterscooter918
@scooterscooter918 Год назад
Дзякуй! Суперлекцыя!
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Зянон Пазьняк - нацыянальны лідар беларускага народа.
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Распавядайце пра гэты канал іншым людзям. Толькі сам народ можа распаўсюдзіць праўдзівую інфармацыю.
@user-vg8sf7ng3m
@user-vg8sf7ng3m Год назад
Цудоўная лекцыя, вельмі цікавая. І былі аспэкты аб каторых я няведала. Дзякуй, спадар Зянон, ад усяго сэрдца.
@madame3710
@madame3710 Год назад
Вельмі цікавая і глыбокая размова. Дзякуй! Жыве Беларусь! ⬜️🟥⬜️
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Распавядайце тое, што пачулі ад Пазьняка, ідэі, гістарычныя звесткісябрам і знаёмым. Толькі сам народ можа распаўсюдзіць праўдзівую інфармацыю праз гарызантальныя сувязі, ад чалавека да чалавека.
@Kniazhnami
@Kniazhnami Год назад
Чэхі змаглі, і мы зможам!
@tanaivanova2623
@tanaivanova2623 Год назад
Шаноўны, паважаны ,Зянон Станіслававіч.Моцы Вам,здароўя.Шмат новых сустрэч, асабліва з моладдзю.Хай Вам спрыяюць Бог і людзі за ўсё тое,што Вы зрабілі і што робіце для Беларусі.Беларусь у сэрцы, у думках , у МОВЕ!
@Barbara-kx5xo
@Barbara-kx5xo Год назад
Дзякуй вялікі. Нам, беларусам, патрэбны Ваш досвід, вашы веды. Як цікава і захапляюча бачыць раней вядомыя рэчы, праз прызму беларускасці. Вельмі многае выглядае інакш. Бо мы вывучалі і бачылі свет, так як нас навучалі у школе па - руску. Нам патрэбны гэты фокус на нас саміх і на нашай Беларусі.
@lona3936
@lona3936 Год назад
Дзякуй вялікі спадар Зянон, было так цікава і моцна, што да дрыжыкаў і слёз у некаторыя моманты. Самым вялікім тэатрам у Менску павінен быць наш Нацыянальны тэатар з вялікай вялікай залай, якая размесціць тысячы
@katie-summers
@katie-summers Год назад
"І там, і там хй атрымалася" :)) Гэта жарт такі быў (нечаканачка), а астатняе вельмі сур'ёзна і важна для кожнага беларуса! Моцная прамова -- як і любая іншая ад Зянона Станіслававіча ♥
@helgaodina2768
@helgaodina2768 Год назад
Зянон Станiслававiч, дзякуючы вашым намаганiям i свядомасцi мы абавязкова адрадзiм сваю цудоуную мову. Зараз, ужо шмат людзей пачынае размауляць па- беларускi.
@user-zc7np2zq1s
@user-zc7np2zq1s Год назад
Каментар дзеля прасоування вiдыё, каб як мага больш беларусау пачулi гэтую лекцыю.
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
У лукашэнкаўскай школе гісторыя выкладаецца па-руску. Падручнікаў на беларускай мове няма. Тое, што распавядае Пазьняк у школьных падручніках няма і настаўнікі дзецям не расказываюць. На сайце adu кропка бай ёсць электронныя версіі школьных падручнікаў, можаце паглязець, што дзецям у школе распавядаюць зараз. А 1 і 2 класы ўвогуле мову не ведаюць і вывучаюць з вялікімі цяжкасцямі, як замежную. Адна надзея на бацькоў, што змогуць прывіць дзецям любоў і павагу да роднай мовы.
@Mary-sf6we
@Mary-sf6we Год назад
У вясковых школах усе падручнікі і навучанне на беларускай мове, таму, калі ёсць жаданне зрабіць дзяцей беларускамоўнымі, пераводзьце іх вучыцца ў вёску, гэта і дзецям на карысьць будзе і дасць шанец, што вясковыя школы не зачыняць у будучыні з-за недахопу вучняў! Вёска дапаможа адрадзіцца беларускай Беларусі!
@ivan_324
@ivan_324 3 месяца назад
​@@Mary-sf6weтак было гадоў 10 назад, магчыма яшчэ 5 таму, але зараз нават у вёсцы усе падручнікі на расейскай
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Вялікі дзякуй за цікавую лекцыю па гісторыі Беларусі! Такое ў школах не распавядаюць. Раю ўсі паглядзець некалькі разоў, бо відэа доўгае. І дзецям і іншым членам сям'і і сябрам распавесці самае цікавае.
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Зянон Пазьняк усім сваім жыццём паказвае прыклад сапраўднага беларуса для нас усіх: моцны духам, упарты, мэтанакіраваны, нязломны, любіць Беларусь, нягледзячы ні на якія перашкоды, ўпарта ідзе да сваёй мэты: Вольнай Беларусі. Пазьняк на восьмым дзесятку можа, і мы зможам!
@helgaodina2768
@helgaodina2768 Год назад
Мы гэта уже зразумелi, паважаны Зянон Станiслававiч! Не одразу, але зразумелi! Дзякуй, за вашу навуку.
@tuturysty
@tuturysty Год назад
Дзякуй вялікі спадару Пазьняку за цікавую лекцыю! Пачалі свой беларускамоўны трэвэл-блог. Спадзяёмся, што будзе цікава беларусам. Беларускі кантэнт быў заўсёды, але вельмі крута, што зараз усё даволі хутка развіваецца і зьяўляецца ўсё больш цікавага кантэнту па-беларуску! Разам зробім яго лепей і якасней!
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Малайцы!
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
У нашы дні вынішчэнне нацыянальнага авангарду прыняло новыя формы. Відэа "Этапы зьнішчэньня нацыянальнага авангарду Беларусі | Юры Беленькі" ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-SGbhc4Xy8rQ.html
@natalybekish3411
@natalybekish3411 Год назад
Жыве наша родная Беларусь і будзе жыць вечна!!! Вялікі дзякуй, спадар Зянон!
@diotimaviola6740
@diotimaviola6740 Год назад
👏👍✌️Žyvie Biełaruś!!!
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Зянон Пазьняк. АБАВЯЗАК І ВОЛЯ Ці можаш падставіць шчаку левую, Калі ў правую б’юць? Дзеля Бога - магу, Каб учынкам сябе не панізіць. Але калі забіваюць народ - Без ваганьня страляцьму. 2003 г.
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Зянон Пазьняк. СОНЦА Таму, хто чакае, Што загляне сонца У яго ваконца, Сонца не загляне ніколі. Сонца сьвеціць таму, Хто да яго імкнецца. (2013)
@elenakov5426
@elenakov5426 Год назад
Вельми спадабалася вяликае дзякуй
@VL-iz1vv
@VL-iz1vv Год назад
У 1991 годзе ў сілу ўступіў Закон аб Беларускай Мове. Вельмі многія пачалі амаль адразу размаўляць па беларуску і многія, нават прыехаўшыя з другіх рэспублік, пачалі вывучаць беларускую мову. На жаль усё змянілася пасля выбараў 1994, калі да ўлады прывялі калгаснага палітрука. Вось і маем, што маем. Але патрэбна змагацца, каб беларускі народ жыў. Жыве Беларусь!
@Lina-ve4fz
@Lina-ve4fz Год назад
Зінон Станіслававіч, мы дойдзем да Беларусі.✊✌️🌅 І будзем жыць у краіне імя якой БЕЛАРУСЬ!
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Зянон Пазьняк - "Авэ Марыя". Выконвае Тацьцяна Грыневіч-Матафонава. ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-beeR1L0VtPs.html
@alenasurmenkova5959
@alenasurmenkova5959 Год назад
Дзякуй,паклон Зямны!
@andreiniamand3800
@andreiniamand3800 Год назад
Дзякуй богу,у Беларусі ёсьць Зянон!!!
@user-ec5uh8uy2j
@user-ec5uh8uy2j Год назад
Мова-наша зброя 👍👍👍👍👍👍👍
@medovitsa8816
@medovitsa8816 Год назад
Як вады з чыстае крыніцы напіцца! ❣️Дзякуй вялікі, спадар Зянон, за надзею! ❣️💝Мы з Вамі! Беражыце сябе!
@alexanderkharevich3936
@alexanderkharevich3936 Год назад
Спадар Зянон! Вельмi дзякуй! Вы лепшы з лепшых!
@smartsveta6366
@smartsveta6366 Год назад
Згодна з тымі, хто прапануе глядзець лекцыю некалькі разоў і па частках.
@olegoakley9851
@olegoakley9851 Год назад
Thank you very much! Incredible!❤🙏
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Зянон Пазьняк. АКУПАЦЫЯ -- Вы хто? - спытаў ахоўнік. -- Ісус Хрыстос. -- А пачэму разгаварываеце па-беларускі? 2002 г
@Alexander-my6hs
@Alexander-my6hs Год назад
Прага прагне Волі!
@user-fj5fe4df8j
@user-fj5fe4df8j Год назад
Дзякуй вялікі ! жадаю здароў’я Зянону Станіслававічу .
@liubouuladykouskaja337
@liubouuladykouskaja337 Год назад
Пару гадоў таму я чытала публічную лекцыю прыблізна на гэтую тэму ў Вашынгтонскім універсітэце і мушу прызнаць, што лекцыя Зянона Станіслававіча значна лепшая з увагі на шырыню ахопу матэрыялу, стратэгічнае асэнсаванне праблемы і даступнасць выкладання самых складаных рэчаў. Вельмі радасна было пачуць жывое і грунтоўнае слова сапраўднага прафесіянала.
@Ve4ar
@Ve4ar Год назад
Дзякуй спадару Зянону! Дзякуй за працу! Жыве Беларусь!✌
@DmytroZinkiv
@DmytroZinkiv Год назад
Вялікі Дзякуй, Жыае Беларусь. Жыве Вечна!
@VL-iz1vv
@VL-iz1vv Год назад
Загадкавая нацыя існуе на Зямлі, Апошнімі стагоддзямі завуць іх Беларусы, А перад тым яны былі і Ліцвіны, і Дрыгавічы, і Крывічы... Цікавая гісторыя, няпросты лёс, І заняпады розныя і ўздымы народ гэты руплівы перанёс... Знішчалі іх - яны жылі! Традыцыі, культуру, і мову бераглі... Яны ўздымаліся пасля навалы, Бо карані і звычаі зноў прарасталі Ў пакаленьнях новых з глыбіні... З глыбіні духоўнай і натхнення неўміручага да Незалежнасці. Каб вольна гаспадарыць на сваёй зямлі, Каб чыстую ваду з крыніцы піць, Па ягады, грыбы ў лес хадзіць, У блакіт нябёс глядзець з надзеяй, Кахаць, дзяцей узгадаваць, з унукаў цешыцца... І проста вольна жыць. Жыве Беларусь! Жыве Вечна!
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Зянон Пазьняк. Вершы. АКУПАЦЫЯ. АБАВЯЗАК І ВОЛЯ. СОНЦА. ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-OjtZ2t6dEZ4.html
@user-mo6hp1vd6b
@user-mo6hp1vd6b Год назад
Дзякуй вялікі спадару Зянону за гэтую цудоўную лекцыю, за вельмі цікавыя гістарычныя звесткі. Так, на вялікі жаль у нас няма гісторыі як навукі і тое, што выкладаюць у школах і інстытутах гэта расейскі варыянт гісторыі для Беларусі, або ідэалагічны варыянт дзеючай улады, які перыядычна змяняецца ў залежнасці ад палітычных абставінаў. А шмат хто на поўным сур'ёзе гісторыю вывучае нават па мастацкіх фільмах, ці нават прапагандысцкіх.
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
У апошнія гады яшчэ горш стала з гісторыяй у школах.
@alenabaravik6011
@alenabaravik6011 10 месяцев назад
Шчыры дзякуй паважаны спадар Зянон Станіслававіч за любоў да Беларусі і беларусаў !!! Доўгіх гадоў творчага жыцця Вам!
@userFad6JfpemoTa6dQ
@userFad6JfpemoTa6dQ Год назад
Спадар Зянон, вялiкi дзякуй! Ваша выступленне падрастаючаму пакаленню было вельмі карысна.
@olgashut2628
@olgashut2628 Год назад
Беларусь гэта Пазьняк!!!!
@Alexander-my6hs
@Alexander-my6hs Год назад
Ніна Аляксееўна Багіно. Сымон Белы. Ніл Гілевіч.
@enriquevisual5513
@enriquevisual5513 Год назад
Вялікі дзякуй, спадар Зяноне😊 Нешта прапусціў гэтую размову, напэўна ўсяму свой час, бо сёння знайшоў, і быццам натхніўся. Многа цікавага, і быццам вяртаешся у школу, у нашай гімназіі ў Менску, трыццаць год таму гэтыя рэчы яшчэ выкладалі. І зразумела, чаму яны гістарычна кнігі палілі, бо нават тыя падручнікі што ў нас тады былі, плюс сучасныя сродкі сувязі і бібліятэкі па ўсім свеце - гэта можна зноў адрадзіць, казаць пра гэта, нешта дадаткова даследаць. Калі я вучыўся гэта як раз прыйшлося на часы незалежнасьці, 89-98, залаты быў час. Вялікі дзякуй!
@user-vq2oj8mx7e
@user-vq2oj8mx7e Год назад
Пытаньні з залі было кепска чуваць.
@Mazurova2223
@Mazurova2223 Год назад
Цікавая, карысная, актуальная тэма. Без агульных намаганняў мова не вернецца ў жыццё беларусаў. Дзякуй Зянону Станіслававічу за цікавую размову.
@user-mx8js5zk6y
@user-mx8js5zk6y Год назад
Няма ніякага "руССкого" языка) а тым больш "рускай мовы" ‼️ Карэктнае і дакладнае яго назва расейскі язык☝☝ Які быў створаны Ламаносавым у 1758 годзе на аснове нашай "Граматики... " Сматрыцкага 1617года)) так яна ёсць беларускім ізводам/варыянтам/дыялектам альбо прыслоўем ад славенскай мовы) але ж БЕЛАРУСКІМ☝ламаносаўская граматыка так і звалася "Грамматика РОССИЙСКАЯ" ☝☝ То бок рассейскі язык ёсць прыслоўе ад беларускага дыялекту славенскай❗☝☝☝ і не больш) згодам каб на гэтым штучным канструкце можна было хоць як размаўляць яго апрацаваў Пушкін у 19 ст.) нагадаю што роднай мовай Сашы ад нараджэньня была французкая. Прыгадаю таксама што у нас да ламаносаўскі ўжо былі распрацаваныя "Граматики.. " Зізанія(1596г) узгаданага Сматрыцкага(1617г) і Ужэвіча(1643г).. апошняя з яскравымі характэрнымі рысамі беларускай/ мовы і паметкамі на мове простай.. яна ж мова літоўская і яна ж руска/руська мова(навукоўцы паядналі як старабеларускую) ☝ Та мова на якой у нас ужо быў напісаны Статут(1529г) - першая ў свеце канстытуцыя☝ Біблія Скарыны(1516г) шмат азбук ды інш. То бок маем на пачатак 17 ст. два добраапрацаваных варыянты мовы : царкоўны і свецкі☝ То бок мова руска/руська ці руская гэта НАША МОВА❗ На ëй размаўлялі продкі❗Ад яе потым пайшлі беларуская ды украінская мовы☝нейдзе ў 17-18ст) дарэчы чаму дасюль няма навуковых прац на гэты конт❓ Чаму гэту тэму менавіта так не паказваюць грамадству❓ усё ж на паверхні)) Як вы мяркуеце калі чалавек будзе ведаць што ён размаўляе на прыслоўе ад беларускай то можа жаданьне азнаёміцца з першакрыніцай узнікне арганічна ❓ без прымусу) І дакладна ж ніхто ўжо не зможа праехацца па вухах наконт "великого и могучего" пашыву 19ст.😄 а тым больш наконт "колхозного языка" ☝❗
@smartsveta6366
@smartsveta6366 Год назад
Цікава б было пачытаць гэтыя граматыкі...
@user-mx8js5zk6y
@user-mx8js5zk6y Год назад
@@smartsveta6366 думаю ў інэце ўсё магчыма. Аднак гэта перапрацаваны беларускі ізвод/варыянт/дыялект/прыслоўе славенскае. Гэта вам не Біблія Скарыны.
@user-ej9jn4zh7x
@user-ej9jn4zh7x Год назад
@@user-nr6xf1ro5k да уж, могуч - могуч невероятным количеством заимствованных слов. сравните словарные запасы украинского, польского, беларуского языков и русского. я уже не говорю, что первые три созвучны, многие слова пишутся или произносятся очень похоже. зная любой из трех можно вполне понимать суть разговора на двух других. а вот с " великим и могучим" это не прокатит. с чего бы, вроде бы тоже славянский язык?!)) или, все же, не совсем славянский?))
@user-ep5bc4cp4k
@user-ep5bc4cp4k Год назад
Спасибо.
@user-oi7cl2cy5p
@user-oi7cl2cy5p Год назад
Выбірайце беларускую мову пры карыстанні банкаматамі і ў наладах акаўнта GOOGLE - гэтую статыстыку ўбачыць увесь свет !
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Раю вельмі цікавае і прыгожае відэа па гісторыі Беларусі, вандроўка Зянона Пазьняка па Віленшчыне. Назва "Зянон Пазьняк. Дарога ў Вільню". ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-zcD42U93AxU.html
@scronic9652
@scronic9652 Год назад
Mudrejšy j pavažany spadaru Zänonė, väliki dzäkuj Vam i dzäkuj Bohu, što my, bėłaruskija syny j dački, možam słuchać Vašyja mudryja vuroki! My ŭžo pėramahli režym, bo pabaroli svoj strach razmaŭlać na movė j vučyć hetamu asärodzė j dzäcėj!🤍❤️🤍✝️
@user-qz3td4dm4b
@user-qz3td4dm4b Год назад
Гэта лепшае, что я чула за астатні рок!)
@Jan_Luckievic
@Jan_Luckievic Год назад
Спадзяюся, што з тых 2,6 тысяч праглядзеўшых, хоць нехта спазнаў нешта новае для сябе.
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Шмат новага і цікавага. Не ведаў, што тры гады бесперапынна расейцы палілі нашы дзяржаўныя дакументы і кнігі. Што поп адзін 2 тыдні абаграваў сваё жытло выключна беларускімі дакументамі і кнігамі... Кіно б зняць, каб наглядна было бачна, што перажыў наш народ.
@Mary-sf6we
@Mary-sf6we Год назад
@@user-qk2pk6nv3k так, кіно трэба здымаць абавязкова. Гэта дапаможа беларусам усвядоміць сябе беларусамі, дасць магчымасць больш глыбей пазнаць сваю гісторыю. Раней шмат фільмаў мастацкіх гістарычных і дакументальных здымалася, цяпер такой моды няма нажаль, трэба абавязкова адраджаць. Як сказаў спадар Зянон, тэатр і кіно вельмі важныя для адраджэння нацыі.
@evabalusta
@evabalusta Год назад
@user-fk2vu8le3f
@user-fk2vu8le3f Год назад
Падабайкi дзе?
@user-zm5cu4ir9i
@user-zm5cu4ir9i Год назад
Жаль што гадоу 40-50 назад нам гэта не вкладывали у голавы
@VL-iz1vv
@VL-iz1vv Год назад
У той час мы яшчэ маглі свабодна размаўляць па беларуску.
@user-qk6dn4wq8i
@user-qk6dn4wq8i Год назад
Дзякуй, Зянону Пазняку за такую апазнавальную размову. Гэта трэба гаварыць i гаварыць беларусам, каб панiмалi, што без нашай мовы ня можа быць нiякай незалежнасцi. Як бы нам цяжка не было, трэба пераходзiць на сваю мову, але не адразу, па ступова.
@VL-iz1vv
@VL-iz1vv Год назад
Адразу.
@user-qk6dn4wq8i
@user-qk6dn4wq8i Год назад
@@VL-iz1vv Падтрымлiваю вашы словы, але ня усе беларусы будуць згодны. Дзяржауную мову, менавiта, адразу зрабiць беларускай, а размайляць, цяжкввата будзе, бо большасць беларусау размауляюць па расейску, да i на працы так сама...
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
@@user-qk6dn4wq8i Дзяржаўная мова гэта мова дзяржаўных установаў. Дзяржслужбоўцам раздадуць інструкцыі, што і як ім гаварыць. Гэта не скаладана. Лексіка іх абмежаваная іх службовымі абавязкамі. Дакументы па-беларуску запаўняць таксама нескладана. Ёсць узоры. Тым больш, што зараз усё на камп'ютарах: друкуецца паперка, і там ужо ўсё напісана, толькі сваё прозвішча па-беларуску ўпісаць і нумар пашпарту. Дзяржслужбоўцы час ад часу ездзяць на курсы павышэння кваліфікацыі. З'ездзяць і на курсы прафесійнай беларускай лексікі. А як у быту размаўляць - гэта дзяржаўная мова не рэгулюе. Цыгане вунь па-цыганску размаўляюць паміж сабой, і норм.
@ruslanshafigullin
@ruslanshafigullin Год назад
Лекцыя цікавая. Былі моманты, калі сляза цякла з вока... Але! Чаму ні слова пра беларускае войска не сказана было? Чаму не задаў ніхто пытанне: што было б зараз з украінскай моваю, калі б не было ЗСУ?
@user-mx8js5zk6y
@user-mx8js5zk6y Год назад
Мова гэта безумоўна добра) Але ж больш важна што на ёй ствараюць) і колькіх людзей гэта кранае ☝ Бо на сёньняшні час калі кранае толькі вузкае нацыянальнае кола то існуе вялікі рызык што і мова і нацыя гэта знікне. Таму што зараз час глабальных праектаў) праектаў для ўсяго чалавецтва❗бо зараз яскрава бачны крызіс усяго)) цывілізацыі як такой☹️ І добра б калі гэты цывілізацыйны праект быў на беларускай мове.
@user-mx8js5zk6y
@user-mx8js5zk6y Год назад
@@bardot3665 справа ў тым што ў нас няма часу рабіць гэта асобна одно ад другога)) Напрыклад Міжмор'е гэта безумоўна глабальны праект❗☝ Адзначу што першымі прапанавалі яго мы беларусы❗у асобе Зянона Станіслававіча‼️☝ Адзначу таксама што Беларусь гэта центр у якіх заўгодна сэнсах‼️‼️ мы ёсць цэнтр Еўропы цэнтр Міжмор'я (яно ж і ёсць глабальны праект па Дняпры з вараг у грэкі) мы па сутнасьці ключ да стварэньня мура ад мордара а гэта ў сваю чаргу ключ да ўсталяваньня сусветнай бяспекі❗☝☝ Вось што мы павінны даводзіць беларусам і сусветнай супольнасьці‼️ фактычна мы ключавы гулец на сусветнай пляцоўцы‼️ і калі мы гэта не ўсвядомім і будзем будаваць такую сабе беларускую Швейцарыю альбо Швецыю то праз нас перашагнуць і нават не ўзгадаюць‼️☝а так ужо было неаднаразова пасля таго як нам не ўдалося адстояць ВКЛ))....бо наша сута нацыянальнае нікога акрамя беларусаў не цікавіць‼️ трэба даводзіць да супольнасьці як гэта спрацуе ў сусветным кантэксьце)) ну альбо хаця б у рэгіянальным))
@smartsveta6366
@smartsveta6366 Год назад
Мова і ёсць цывілізацыя. Усё праходзіць праз камунікацыю. Каб прагрэс працягваўся, трэба ўмець выражаць агульныя інтарэсы. Толькі мова можа аб'яднаць. Хто мову вывучае, той розум развівае.
@svetlanarachinskaya7340
@svetlanarachinskaya7340 Год назад
Вялiкi Дзякуй ! Мне вельмi тяжка пiсать на Роднай мове😞Але пасля праслухоування гэтага стрыма мне сорамна пicать па расейску
@svetlanarachinskaya7340
@svetlanarachinskaya7340 Год назад
@@user-nr6xf1ro5k а мне за Вас стыдно , что Вы обращаетесь к незнакомым людям на ты 😞
@Litvin_BLR
@Litvin_BLR 7 месяцев назад
👍
@user-pz6mu9wg3z
@user-pz6mu9wg3z Год назад
До слёз пробирает. По своей матери и деду знаю, что это правда
@user-ej9jn4zh7x
@user-ej9jn4zh7x Год назад
Сколько помню, всё время пугали Позняком, бнф и прочими националистами. А тут нате вам, обычный человек и говорит довольно банальные вещи о языке. Надо больше таких встреч!
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
Лепш глядзець арыгінальныя відэа з самім Пазьняком. А не тыя відэа, дзе нехта пра яго распавядае, ці выразае кавалкі з яго прамоваў і каментуе па-свойму.
@user-qk2pk6nv3k
@user-qk2pk6nv3k Год назад
А яшчэ лепш хадзіць на жывыя сустрэчы з Пазьняком. Можна і пытанні сваі задаць. Але не ва ўсіх ёсць такая магчымасць. Таму глядзім онлайн-трансляцыі і запісы.
@user-ej9jn4zh7x
@user-ej9jn4zh7x Год назад
@@user-nr6xf1ro5k я то тут живу и вижу, какая смута от позняка и какое процветание от лу и мадам кабинетихи. если уж утверждаешь, что он смуту наводит, аргументируй, приведи факты несоответствия его речей и реальности. жду
@user-ej9jn4zh7x
@user-ej9jn4zh7x Год назад
@@user-nr6xf1ro5k шаноўная, а не пайшла б ты па грыбы!?)
@user-ej9jn4zh7x
@user-ej9jn4zh7x Год назад
@@user-nr6xf1ro5k бабулька, ты бы внучатами занималась бы, а не в полиьику лезла! уже в 94 выбрали такие, как ты, "нашего хлопца". уже больше 30 лет никак от него избавиться не получается. ладно бы, достижения были в экономике, в соцсфере, в науке... так нет же ничего, от слова совсем! опять прокуроры пошли по сельхозпредприятиям шастать, вместо того, чтобы озадачиться о первопричинах той убогости, в которой оказалась деревня. да только ли деревня, вся страна! но вам же, недалеким, как влили в уши, что позняк националист( а для таких одаренных, как вы, что националист, что нацист, что фашист-одно и то же), так вы и идете с этим по жизни с подмененными понятиями и ценностями. социализма уже не будет, плра бы уже это осознать! и еще, не будем воспринимать себя, как граждан конкретного государства-Беларусь, можем не напрягаться мечтать о жизни свободной, будем вечными рабами у раши.
@user-mx8js5zk6y
@user-mx8js5zk6y Год назад
Казакі былі украінскія... Украінцы і зараз менавіта так рэлігійныя.
@JakPaganel
@JakPaganel Год назад
Сьогодні спалюють українські книжки на Луганщині.
Далее