У песні акрэслены эпізод з гісторыі Крэўскага замка ( Беларусь, Гродзенская вобласць). Браты-князі Альегд і Кейстут удваіх мудра кіравалі Вялікім Княствам, ажно пакуль пасля смерці старэйшага брата, Альгерда, на трон не стаў прэтэндаваць ягоны сын, Ягайла. Ягайла меў свае пагляды і разумеў патрэбу ў развіцці Княства, не жадаючы дзяліць уладу ні са сваім дзязькам, ні з яго сынам, Вітаўтам. Пасля доўгага часу супрацьстаяння Ягайла запрашае Кейстута і Вітаўта ў Крэўскі замак быццам бы для перамоваў. У тую ноч князь Кейстут быў забіты. Вітаўту ўдалося ўцячы з вязніцы. Праз некаторы час Ягайла становіцца вялікім князем літоўскім і каралём польскім... Словы : Спіць зямля. Стомленыя гукі лебядзіных стай. Спі, мой князь, складзеныя рукі не ўздымай. Маўчыць Крэва…. Маўчыць Крэва… Маўчыць Крэва, не раскажуць сцены тое, што патрэбна і не трэба ведаць жывым. Маўчыць Крэва, не раскажуць сцены, як сталі варожымі людзі адзінай крыві . “Ты зрабіў нямала ў сваім жыцці, але гадзіна настала і табе сысці” Ай, не чакай ты, Бярута*, мужа. Ай, не чакай ты, Бярута, сына. Нездарма шаманы без падману прадказалі цяжкі лёc той жанчыне, што народзіць князя з мужным сэрцам, ды жырокаю душой. пройгрыш Маўчыць Крэва, не раскажуць сцены тое, што патрэбна і не трэба ведаць жывым. Маўчыць Крэва, не раскажуць сцены, як сталі варожымі люзді адзінай крыві . “Ты зрабіў нямала ў сваім жыцці, але двое нас, а трон, на жаль, адзін” Ай, не чакай ты, Бярута, мужа. Ай, не чакай ты, Бярута, сына. Нездарма шаманы без падману прадказалі цяжкі лёс той краіне, што народзіць князя з мужным сэрцам, ды шырокаю душой. _________________________ Бярута (Бірута) - вялікая княгіня літоўская, жонка Кейстута. Згодна з крыжацкімі хронікамі, на загад Ягайлы яе ўтапілі.