Тёмный

"Падарожжа дылетанта". Вёска Баруны, Ашмянскі раён. Цудадзейны абраз 

MAPA
Подписаться 1,6 млн
Просмотров 11 тыс.
50% 1

Вядомая праграма «Падарожжа дылетанта» вяртаецца да вандровак па Беларусі. У Дзень роднай мовы, 21 лютага выйшаў новы выпуск, які расказвае пра адно з незвычайных месцаў нашай краіны - вёску Баруны Ашмянскага раёна. Гэта даўняе славутае паселішча, вядомае цудадзейным абразам Маці Божай і базылянскім кляштаром, дзе дзейнічала знакамітая на ўсю Рэч Паспалітую школа.
Абраз Маці Божай у Барунах упершыню ўзгадваецца яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Першы цуд пры ім адбыўся ў 1691 годзе. Вестка пра тое, што ў Барунах у царкве ёсць абраз маці Божай, пры якім людзі атрымліваюць цудоўныя выздараўленні ад цяжкіх і невылечных хвароб, разляцелася па ўсёй Рэчы Паспалітай. У 1693 годзе сюды прыязджаў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Цыпрыян Жахоўскі, каб пакланіцца цудадзейнаму абразу.
Да нашых дзён у Барунах захаваўся адметны архітэктурны комплекс касцёла і базылянскага кляштара. Гэты храм будаваўся як уніяцкі і лічыцца адным з найбольш дасканалых узораў Віленскага барока. Пасля яго перадалі праваслаўнаму духавенству, а калі вёска апынулася на тэрыторыі Польшчы, то храм стаў ужо касцёлам. Сёння ён носіць назву святых апосталаў Пятра і Паўла.
У праграме «Падарожжа дылетанта» вядучы Юрый Жыгамонт па традыцыі распавядае цікавыя гістарычнтагыя факты пра беларускія вёскі, гарады і мястэчкі. Новая старонка ў гісторыі праграмы пачалася ў студзені 2017 года. Цяпер «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Першыя два выпускі былі знятыя ў Празе і прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Подписывайтесь на наш канал: ru-vid.com?...
Читайте нас в:
facebook / tut.by
twitter #!/tutby
ВКонтакте tutby
Viber viber.com/Tut.by

Опубликовано:

 

20 фев 2017

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 18   
@pavelss1189
@pavelss1189 7 лет назад
единственная добрая передача на ютубе, приятно и информативно смотреть, спасибо
@alenahayeuskaya9781
@alenahayeuskaya9781 7 лет назад
Дзякуй Вам за падарожжы, так цікава распавядаеце, з захапленнем кожны раз гляджу!
@mikleking1758
@mikleking1758 7 лет назад
Дзякуй, як зауседы - цiкава!
@radzion8609
@radzion8609 7 лет назад
Цудоўная перадача пра мясціны ў Беларусі. Заходняя Беларусь багатая на такія краявіды, якімі можа ганарыцца ўся нашая краіна. Дзякуй вядучаму!
@mr27den
@mr27den 7 лет назад
Дзякуй Богу, не паспелі там "папрацаваць" бальшавісцкія ручкі!
@user-oz1iv1ou7h
@user-oz1iv1ou7h 7 лет назад
Выдатна! Шчыра дзякую за магчымасць глядзець "Падарожжы" неймавернага Юрася Жыгамонта
@valiksupermen7451
@valiksupermen7451 7 лет назад
лучшая передача в беларуси
@vasilydemidovich7891
@vasilydemidovich7891 2 года назад
Вельмі цікава і пазнавальна
@user-nj7hj5op3c
@user-nj7hj5op3c 7 лет назад
Вялікі дзякуй.Добра што працягваеце працаваць
@user-le8ve8ri3v
@user-le8ve8ri3v 2 года назад
Вялiкi дзякуй. Вельмi цiкава.
@voyar1985
@voyar1985 7 лет назад
Поставлю ка я падабайку
@Artsiomkin
@Artsiomkin 7 лет назад
А ці збіраецца спадар Юрый у сучасную Літву? Мяркую там тожа шмат цікаўнасцей!
@user-christovy_communary
@user-christovy_communary 5 лет назад
Дзякуй за даницэцци
@tohaklim
@tohaklim 7 лет назад
Хотелось бы видеть выпуски и на основном канале Юрыя. Тут даже просмотров в два раза меньше
@tohaklim
@tohaklim 7 лет назад
падкажыце хто, калі ласка, што за музыка грае з 1:03? не здолеў знайсці
@tohaklim
@tohaklim 7 лет назад
Атрымау адповедзь ад группы у ВК, гэта Аляксандр Ясінскі-Хутка вясна
@user-bd9dt1pp5f
@user-bd9dt1pp5f 2 года назад
Ашмяны- радзіма майго дзеда
@user-cx7xo4cu1i
@user-cx7xo4cu1i 4 года назад
Игрок сборной России Горлукович родом из Борун.
Далее
The tactic worked 😂#shorts by  Leisi Show
00:26
Просмотров 2,8 млн
Редакция. News: 124-я неделя
52:01
Просмотров 1,2 млн
Gặp 2 thánh troll | CHANG DORY | ometv
00:42
Просмотров 23 млн