Тёмный
No video :(

Фільм “Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр" (аўтары Сяргей Будкін, Яўген Шапчыц, 2016) 

TuzinFM
Подписаться 11 тыс.
Просмотров 3,2 тыс.
50% 1

Сяброўскі праект - капуснік - не на замову, без бюджэту, арганізаванае працы, планавання і менеджменту - стаўся самым значным музычным праектам у найноўшай беларускай гісторыі. Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20 - гадовы шлях ажно да рыхтавання рымейку на сцэне Падляскай оперы ў верасні 2016 - га.
Усе, хто меў дачыненне да «Народнага альбому», пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават розных краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Шмат хто з іх сумняецца: а ці варта рэанімаваць тое, што было актуальна напрыканцы 90 - х? Некаторыя ж мяркуюць, што гэты праект - па - за часам, і цяпер, назапасіўшы досведу, яны здольныя надаць яму другое дыханне. Хто з іх мае рацыю? Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?

Опубликовано:

 

29 авг 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 19   
@user-yk7fr7ch6l
@user-yk7fr7ch6l Год назад
Дзякуй вам вялікі за гэты фільм! Сьветлая памяць спадару Анемпадыставу.
@JM-fy1co
@JM-fy1co 2 года назад
Вельмі цікава! 🔥 Сяргей, Яўген, дзякуй за фільм. Мікола Трус мой выкладчык аказваецца аўтар легендарнай Надзенькі 🥰
@user-kq7zf8ek4y
@user-kq7zf8ek4y Год назад
Выдатная праца!
@anastasiyajurkevits7901
@anastasiyajurkevits7901 Год назад
Вялікі дзякуй за фільм і за ўспаміны! Спадзяюся, яшчэ не раз пабачым на сцэне
@halinabitel5478
@halinabitel5478 Год назад
Мой дзед Юзэф родам з мястэчка Вішнева, таго ж Валожынскага раёна, што і Ракаў. У першую сьвятовую ў нашых краях на колькі год стала лінія фронту, ўсе вёскі былі папалены і пасьля вайны дзед асталяваўся ў вёсцы сваёй маці ( блізкай да Вішнева ). Тут ужо радзіўся мой бацька, а перад ім яго брат Баляслаў (Болек ). Тут нашыя могілкі, дзе ўсе яны пахаваныя, тут наш касьцёл, буйнейшыя ў ваколіцы магазіны, некаторыя з якіх месьцілася ў былых габрэйскіх будынках. Юзікі і Болякі жылі ў кожнай суседняй вёсцы , у кожнай хаце вісеў абраз Маці Божай Вастрабрамскай. І ў часы, калі яшчэ не кожная хата мела ўласны тэлевізар, зімовыя вечары бавіліся ў сямейных бяседах з успамінамі старэйшых. І ў успамінах - усе фарбы таго местачковага быцця, апяяныя ў "Адэльцы". А калі " на чарку" сыходзіліся суседзі ды наступала " часьць застольная песенная", сьпявалі " бо ваенныя ўсе й жанатыя ў заблужджэння заводзяць дзяўчат" ..."Народны альбом" пераглядаю перыядычна (хвала і дзякуй тым, хто прыдумаў інтэрнэт). Перагледзела ўсе праграмы пра " альбом" і яго ўдзельнікаў. Падпісана на Лявона Вольскага, ў Калядны час слухаю Зьміцера Вайцюшкевіча, гадоў колькі таму была на канцэрце Алеся Камоцкага, ў якім сьпявала і Кася. ... як не часу адыйшоў Міхал Анемпадыстаў. " Народны альбом" - яму помнік.
@alexbuko5758
@alexbuko5758 2 года назад
З самага выхаду дагэтуль слухаю ў машыне. Альбом на ўсе часы.
@moretha
@moretha 7 месяцев назад
Як раней ужо больш не будзе....
@user-ri9wp8xp2y
@user-ri9wp8xp2y 2 года назад
А ў мяне дагэтуль ляжыць квіток на Народны альбом, які павінен быў адбыцца ў Мінску, здаецца, ў 2020 годзе. Два разы пераносілі з-за кавіду, а потым...
@theRealWildkot
@theRealWildkot 2 года назад
А як жа ж канцэрт у Менску ў лютым 2017? Я на ім была (зараз падаецца нерэальным), чакала хоць слоўца )
@JM-fy1co
@JM-fy1co 2 года назад
Гэта ж фільм 2016 года :)
@theRealWildkot
@theRealWildkot 2 года назад
@@JM-fy1co я год фільма прапусціла ) Ну тады шкада, што перад ім ці пасля заставачку ніякую пра гэта не дадалі - упэўнена, не толькі б у мяне выклікала цёплыя пачуцці.
@bad_pretender4736
@bad_pretender4736 2 года назад
Нечакана, але вельмi спадабалася.
@jurgenivanjuk186
@jurgenivanjuk186 2 года назад
Treba rychtawacca da XXX-goddzja NaRodnaga Al'bomu. U blizajszym czasie zmienicca Belarus i mnogija buduc' wjartaca da Rodnaga Kraju. Usim dabra.
@fake_parrot
@fake_parrot 7 месяцев назад
Той Беларусi больш нiколi не будзе..
@alonem4043
@alonem4043 Год назад
А што за песня ў канцы грае?
@user-yk7fr7ch6l
@user-yk7fr7ch6l Год назад
Я дажалю ня пан SnopSnou
@user-em9dk5cl4x
@user-em9dk5cl4x 27 дней назад
оказывается. он и не белорус вовсе. поколение у которого папа - юрист. а мама узбечка7 В 91 году 90 процентов граждан были БЕЛОРУСАМИ ПО НАЦИОНАЛЬНОСТИ.
Далее
Useful gadget for styling hair 💖🤩
00:20
Просмотров 2,1 млн
COMIGRATION ПОДКАСТ | ГОД ЭМИГРАЦИИ
1:03:40
TOR BAND - Бацька Official Video
4:09
Просмотров 2,8 тыс.