Тёмный
No video :(

01. чаму Беларусь такая небеларуская? шляхецкі пачатак 

без доктара навук не разабрацца
Просмотров 1,2 тыс.
50% 1

"без доктара навук не разабрацца" - гэта Алесь Краўцэвіч - доктар гістарычных навук, і Юля Краўцэвіч - мае так многа талентаў, што не ўлезе ў падкаст. Тут мы гутарым аб Беларусі, беларусах і беларускасці як тата і дачка.
у першым эпізодзе “без доктара навук не разабрацца” разбіраем шляхту па кавалачках 🪚
падпісвайцеся на нашыя сацыяльныя сеткі:
biezdoktaranavuk (www.instagram....)
дзякуем усім за праслухоўванне, лайк, шэр, камент і фолоў! дзяліцеся падкастам з усімі, хто так жа як і мы не можа жыць без гісторыі і гісторый 🎙️
аўдыёкніга “Кароткая гісторыя Беларусі” Аляксандр Краўцэвіч (audiobooks.by/...)
у эпізодзе:
вялікае княства сула
parksula.by (www.instagram....)
tiktok.com/@parksula.by (www.tiktok.com...)
Алена Браніславаўна
tiktok.com/@toptusi (www.tiktok.com...)

Опубликовано:

 

22 авг 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 26   
@litvin-1.4.8.8
@litvin-1.4.8.8 4 месяца назад
Алесь Краўцэвіч 👍, лепшы беларускі гісторык, яшчэ аказваецца і дачку малайчынку выгадаваў. 🤍❤️🤍
@user-ou4wh3bs6v
@user-ou4wh3bs6v 4 месяца назад
Я лічу што ў Беларусі патрэбна наадварот шанаваць шляхецкія традыцыі, ну гэта нават нейкая адметнасць нашага народу, тое што нас збліжае з гісторыяй ВКЛ і РП. Калі Беларусь будзе спадкаемцай гэтых дзяржаў, то гэта будзе добра, а зараз Беларусь спадкаемца паўночна-ўсходняга краю і БССР. Як бы незалежная краіна і нацыя ў нас ёсць, а з другога боку як бы і нічога гэтага няма. Увесь патрыятызм на аснове Другоў Сусветнай Вайны, а дагэтуль маўляў гісторыі не было. Ну каму як, мне вось шляхецкая гісторыя падабаецца, гэта можа быць фішкай нашай нацыі, а зараз якая ў нас фішка? Чым мы зараз адрозніваемся ад ты жа расейцаў? Перанялі іх нацыянальную свядомасць, а пра сваіх продкаў забылі, а вось менавіта шляхта ў свой час і стварыла нашу народнасць, а потым і нацыю. І я б не сказаў што шляхта стала Палякамі, наадварот шляхта з гістарычнай Літвы, паказвала і акцэнтавала што яны Палякі толькі па грамадзянстве, а так яны Літвіны. Вось напрыклад Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч якія ж яны Палякі? Пастаянна падкрэслівалі што яны Літвіны, так рабіла ўся шляхта з ВКЛ, і так было заўсёды.
@user-ec9fx4bn4e
@user-ec9fx4bn4e 4 месяца назад
На конт шляхты можна паспрачацца з Алесям). Усё ж такі большасць з іх былі патрыётамі і рабілі ўсё для развіцця дзяржавы, ваявалі супраць ворагаў, будавалі палацы, касцёлы, храмы, школы, развівалі культуру, і гэтак далей. Тое што шляхта паланізавалася, так гэта не трагедыя, усё роўна яны лічылі сябе Ліцьвінамі, час такі быў, шляхта не хацела мець нічога агульнага з маскавітамі, таму і перанімалі польскую мову і культуру. І якраз такі літоўская шляхта так і не стала Палякамі, больш таго, дзякуючы шляхце мы сёння хоць не цалкам расейцы, а Беларусы, бо менавіта шляхта захавала традыцыі ВКЛ і адметнасць нашага народу. А вось сяляне цалкам паранялі расейскую самасвядомасць, з-за гэтага ў нас зараз і дамінуе расейская мова і культура, гэта русіфікацыя адбываецца не апошніх 30 гадоў, а ад самага падзелу Рэчы Паспалітай. І якраз такі сяляне чакалі падзелу Рэчы Паспалітай, чакалі "братоў" з усходу, і прынялі русіфікацыю без супраціву, ні воднага паўстання за аднаўленне незалежнасці сяляне нават не падтрымалі, верылі ў праваслаўных "братоў" і "добрага цара". Скажу вельмі жорстка, але менавіта праваслаўе і будаўніцтва нацыі па сялянскіх традыцыях, і загубіла наш народ, дзякуючы гэтаму мы зараз не еўрапейцы, і не самасвядомаая нацыя, а частка расейскага народу. Такая вось рэальнасць.
@Litvin_BLR
@Litvin_BLR 4 месяца назад
Ну спрэчна спрэчна, так у шляхты былі мінусы, але усё ж такі было больш плюсаў, у першую чаргу гэта абаронцы дзяржавы і вялікія патрыёты, ну сярод каталікоў канешне ж, а праваслаўныя ў большасці калабаранты якія пераходзілі на бок Масквы. Я лічу што нам трэба браць прыклад з братоў Палякаў, хто б што не казаў, але нашы продкі Ліцьвіны самі абралі Палякаў, а ні Маскавітаў, ні Шведаў, ні Немцаў, а менавіта Палякаў. Так вось нам трэба браць прыклад з Палякаў, я маю на ўвазе будаванне нацыі на аснове шляхецкіх традыцый, у іх нацыя любіць свабоду, а мы пабудавалі нацыю на аснове традыцый халопства, і што з гэтага выйшла? Няма ні свабоды, ні нармальнай незалежнай дзяржавы, ні нацыянальнай свядомасці, ні ведання сваіх продкаў, і сваёй гісторыі, вось гэта савецкая халопская самасвядомасць, ну такое сабе згодны? Нам трэба раўняцца на свабодных людзей, на інтэлігенцыю, на разумных і адукаваных людзей. Вось паглядзіце, Палякі пабудавалі нацыю на аснове шляхты, Украінцы на аснове Казацтва, і вось нармальныя нацыі, у якіх незалежнасць і свабода ў свядомасці людзей, ім не патрэбен ні цар, ні пан, ні дыктатар, ні імператар, яны самі вырашаюць як ім жыць, і як будаваць краіну, і сапраўды змагаюцца за сваю краіну, а цяпер паглядзіце на нас Беларусаў, на сялянскую нацыю, без пана самі не ўмеем жыць, свабода гэта нешта незразумелае, толькі інтэлігенцыя хоча развіваць нашу краіну, а што тыя хто вырас на сялянскіх традыцыях? Савецкі Саюз і "расейскі свет" у галаве, ім патрэбны цар, бо не ведаюць як гэта жыць свабодна. Свядомую і патрыятычную нацыю мы можам выбудаваць толькі на аснове шляхецкіх традыцый, без гэтага якая ў нас гісторыя? Ну калі выкрасліць шляхту з нашай гісторыі, то чым і кім мы можам ганарыцца? Вялікае Княства Літоўскае без шляхты нічым не адрознівалася б ад той жа Масковіі, ні было б у нас ні статутаў, ні друкарняў, ні вялікіх асветнікаў, нічога не было б. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай вялікая гісторыя дзякуючы якраз такі шляхце і магнатэрыі. Вось на каго мы павінны раўняцца, шляхта гэта рыцарскае саслоўе, што тут дрэннага? Бараніць краіну дрэнна? Сялянам усё роўна было на каго пахаць, хоць на Папу Рымскага, хоць на Цара Маскоўскага, і зараз такіх у Беларусі большасць, калі заўтра намі будзе кіраваць Масква, то яны і змен не ўбачуць, і не будуць бараніць краіну, а скажуць ну цяпер мы Расея, ну значыць так патрэбна, якая розніца які цар). Ну вы зразумелі пра што я кажу. І дзе сялянства захавала беларускасць? Я бачу толькі рускасць, якая прыйшла сюды не праз шляхту, а менавіта праз сялянаў, а мову беларускую свядома яны не захоўвалі, а толькі размаўлялі на мясцовых дыялектах, гэта ж прыродна, тут я не бачу ніякай нацыянальнай свядомасці, зараз у вёсках жывуць шмат Беларусаў якія размаўляюць ледзь не па-беларуску, але ў галавах "расейскі свет", і што яны свядома захоўваюць беларускую мову? Сумняваюсь, гэта проста гаворка мясцовасці, і не больш, патрыётамі Беларусі і беларускай нацыі такіх людзей не назавеш.
@nataliako1646
@nataliako1646 4 месяца назад
Вельмі цікава👏👏👏
@biezdoktaranavuk
@biezdoktaranavuk 4 месяца назад
дзякуй❤
@FormulaPieramohi
@FormulaPieramohi 4 месяца назад
Дзякуй за падкаст! Вучыўся ў ДК ды Наталлі Янісаўны Краўцэвіч, але і спадара Алеся заўсёды цікава слухаць ♥💔
@biezdoktaranavuk
@biezdoktaranavuk 4 месяца назад
дзякуй за добрыя словы❤️
@user-xj4sy7ch4k
@user-xj4sy7ch4k 4 месяца назад
Цікавая гутарка па гэтай тэме, з задавальненнем паслухаў, дзякуй вялікі.
@user-pw4yd4fm9f
@user-pw4yd4fm9f 4 месяца назад
Дзякуй, вам, за шчырую размову, заўседы з задавальненньнем слухаю Алеся і даведваюся шмат новаго і патрэбнога для сябе. Дзякуй.
@olga9230
@olga9230 4 месяца назад
Шчыры дзякуй шаноўны спадар Алесь і спадарыня Юля! Даўно слухаю Вашу гістарычные асветніцкія відзеа "Пад знакам Пагоні". Вы робіце вялікую справу!
@WorldofTanksBLR
@WorldofTanksBLR 4 месяца назад
Вялікі дзякуй за цікавые гістарычные факты, вельмі цікава было паслухаць.
@krumkaccorny8665
@krumkaccorny8665 4 месяца назад
Цудоўна! ДЗЯКУЙ. Вас модна слухаць гадзінамі❤
@Name-og4th
@Name-og4th 4 месяца назад
Праўда-праўдай, але людзям трэба нечым ганарыцца, каб незалежнасць краіны была каштоўнасцю, а не рацыянальным разлікам.
@dzmitry6856
@dzmitry6856 4 месяца назад
Дзякуй! Рады чуць Алега! Добрую тэму паднялі. Але на мой погляд, моцна перабольшалі, асабліва наконт сяляне "выратавалі". Яны гулялі заўсёды важную ролю, нават пасіўнасцю, але ёсць шмат "але". Згадалі, што гледзіце з пункта гледжання ўсяго народа, прымецілі дакладна пра шляхцічаў-п'янтосаў і продаж рэсурсаў, але тут жа паспяшаліся зрабіць тое самае што робяць рамантыкі шляхты...замест адной групы аднаго і таго ж народа сталі ўсхваляць іншую таму што яна была культурна больш за сваю. Апроч проста нелагічнасці ў спробе выключыць важную (хоць і паланізаваную) частку насельніцтва - вы адзначылі самі што менавіта з паланізаванай шляхты - пайшоў імпульс беларускай нац ідэі. Па-другое, паланізацыя, бо яна была добраахвотнай і ў рамках добраахвотнага і раўнапраўнага саюза з палякамі, не забівала сваёй ідэнтычнасці, а стварала ўнікальную з'яву - падвойную палітычную ідэнтычнасць - калі шляхта ВКЛ - сябе называла і ліцвінамі і палякамі адначасова, сведчанняў поўна (міцкевіч, пілсудскі, жэлігаўскі, скірмунты і гэтак далей). Партыя Краеўцаў, прадстаўленая паланізаванай часткай, марыла аднавіць ВКЛ, Скірмунты таксама падтрымлівалі ідэю БНР. Змагалася наша шляхта як умела на розных мовах, у дзяржаўнай думе і ў сойме, паднімала паўстанні, але змагалася і спрабавала інвеставаць свае сілы ў праекты, дзе гэтую палітычную суб'ектнасць можна хаця б не страціць. Мусіць, калі б не гэтая правільная ці не вельмі частка насельніцтва, то не ўбачылі б мы нават БНР. Таму што падтрымка любой з вышэй ідэй сярод "тутэйшых" была маленькая аб чым сведчыць колькасны ўдзел у паўстаннях і іншых кроках гэтай групы насельніцтва. Давайце будзем не перавяргаць коўдру, а памятаць што яно адно і рабіць яго мацней.
@HHAA605
@HHAA605 4 месяца назад
Пра шляхту добра сказана. Усё правільна, не варта пладзіць міфы.
@user-jq8jc2wx6m
@user-jq8jc2wx6m 4 месяца назад
Цікавая і дыскусійная тэма, дзякуй вялікі за размову, з задавальненнем паслухаў
@user-zh4vk9jv7y
@user-zh4vk9jv7y 4 месяца назад
Дзякуй вялікі за гутарку, вельмі цікава было паслухаць пра гэту тэму.
@БЧС
@БЧС 4 месяца назад
Шмат цікавага пачуў, дзякуй за гутарку па гэтай вельмі важлівай тэме ў нашай гісторыі
@user-gi8rw7cm4k
@user-gi8rw7cm4k 4 месяца назад
👍👍👍
@user-wx9yk4fc2p
@user-wx9yk4fc2p 2 месяца назад
Толькі зараз ўсё наадварот, сяляне ў вёсках глядзяць дзяржаўнае тэлебачанне, і цалкам акунуліся ў "рускі свет", ды і русіфікаваліся. Сяляне зараз за савецкі саюз, за Маскву, за Расею, толькі не за Беларусь, а беларуская мова ў із разуменні гэта для "нацыстаў змагароў". А вось інтэлігенцыя зараз нацыянальна арыентаваная, ў тым ліку і нашчадкі той шляхты. Я сам ведаю сапраўдных нашчадкаў шляхты, так яны якраз такі і аднаўляюць нашу гіг, нашу мову, нашу культуру, і нашы традыцыі. Дарэчы тое штн нібыты ўся шляхта паланіўавлаг, гэта не зусім так, ўсё роўна шмат шляхты працягвала размаўляць па-старабеларуску, і чамусьці шмат тэкстаў напісаныя старабеларускай лацінкай, лічуць польскай мовай. Ну нажальг сёння такая сітуацыя што сяляне падтрымліваюць палітыку АГЛ і Бункернаага 150 санцыметровага. Еўропа для іх гэта вораг. Вось такі зараз парадокс.
@e.p.2218
@e.p.2218 4 месяца назад
Можна параўнаць гісторыю Рэчы Паспалітай і Гішпаніі- гэта таксама была персанальная унія. Каталанская мова захавалася і з'яўляецца афіцыйнай, выкарыстоўваецца у розных сферах, ёй не пагражае знікненне. Калі б у нашы часы існавала Рэч Паспалітая , магчыма, сітуацыя беларускай мовы была б лепшая.
@PanBoroda
@PanBoroda Месяц назад
Нейкія странныя домыслы у гэтага гісторыка. Ці вы чытылі опавяданне Пан Тадэвуш, ці вы ведаеце як жылі шляхтічы Касцюшкі, Міцкевічы. Яны ж ад сялян мала адрозніваліся, мелі свае надзелы зямлі і працавалі на ёй самі. Інадзі толькі шабля адрознівала шляхтіча ліцвіна ад селяніна, і ваяровы мундзір ў шафе дзеля вайны. І працэнт гэтай шляхты быў значна большы чым у польшчы, менавіта гэтая шляхта і была нашым фальклёрам і калыскай асьветы ды культуры. Брыдка слухать пра п'янтосаў, хто былі нашы пісьменнікі ды мастакі, друкары ды паляўнічыя, ўсе дробная шляхта, а не сяляне. Пасля другога падзелу рэчы паспалітай была абразована, па указу цара расеі, беларуская губернія, і усе сяляне былі запісаны ў прагоныя. Якую культуру яны маглі мець калі павінны былі працаваць ўвесь светавы дзень. Брыдка вас слухаць, сын касы да сахі, якую хлусню вы даносіце маладым. Лепш бы параілі кнігу Пан Тадэвуш пачытаць, ды паехаць паглядзець сядзібы "п'янтосаў" Касцюшак, Міцкевічаў, Рэйтанаў.
@user-yx6ig2py7e
@user-yx6ig2py7e 4 месяца назад
Демократия, где право голоса имеют 10 проц лучших - правильная демократия . А там. где все имеют право голоса - это охлократия. ведущая к диктатуре. Пример этому и РБ и вырождющася на наших глазах цивилизация. старого Запада.
@biezdoktaranavuk
@biezdoktaranavuk 4 месяца назад
давайце прыдумаем крытэрыі для ідэнтыфікацыі “лепшых”
Далее
Побеседуем?..
1:00:17
Просмотров 3 тыс.
трэйлер
0:42
Просмотров 138