Тёмный

30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” 3 частка 

православный портал sobor.by
Подписаться 37 тыс.
Просмотров 97
50% 1

Працягваецца падарожжа 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга па Беларусі.
На Дубровенскай зямлі экспедыцыю сустракалі на шашы ля воінскага мемарыяла аграгарадка Буда. Спякотны дзень. Першага верасня. Школьнікі Будскай сярэдняй школы з восеньскімі кветкамі ў руках. Нас вітае намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Святлана Валер’еўна Рыжанская.
Над воінскім пахаваннем неабсяжны блакіт неба. Здавалася, у гэтыя хвіліны там, у вышіні, лунаюць душі спачылых воінаў, за якіх узносілася памінальная малітва.
З кастрычніка 1943 па чэрвень 44-га тут праходзіла лінія фронту. Тэрыторыя Дубровенскага раёна ўваходзіла ў зону баявых дзеянняў брыгады Канстанціна Заслонава, партызанскіх атрадаў “Грозный”, “Мститель” і “Сокол”. Таму на сустрэчы ў Дубровенскім дзяржаўным аграарна-тэхнічным каледжы казалась пра тое, што адчулась тут, на Дубровенскай зямлі. У зале падлеткі, вясковыя хлопцы, іх можа крануць тое, што ідзе ад сэрца.
Потым гутарым з Аленай Раманаўнай Самсановіч - намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
Лічаныя гадзіны мы правялі ў Дуброўне - гарадку ў кветніках ля павольнага Дняпра, бо наперадзе далекі шлях да Расон.
Развітваліся ля гарадской вежы з гадзіннікам, усталяванай у гонар 625-годдзя Дуброўна. Калісьці гарадок называлі гадзіннікавай сталіцай Расіі. У 1784 годзе ўладальнік Дуброўна князь Грыгорый Пацёмкін заснаваў тут мануфактуру па вырабу карманых гадзіннікаў, якія пастаўляліся да імператарскага двара. Потым, па загадзе Кацярыны Другой, яна была пераведзена ў Маскву. Дарэчы, тры экземпляры гадзіне ікаў з Дуброўна захоўваюцца ў Эрмітажы.
Мінаючы Полацк ляснымі шляхамі, едзем у Расоны. На зыходзе сонца экспедыцыю сустракаюць у храме Узнясення Господняга.
Ад Лампады з Благадатным Іерусалімскім Агнём запальваюць свае свечкі прыхаджане, настаяцель храма айцец Аляксандр Гардзевіч прыгадвае асабістае.
Галоўная святыня храма - ікона Божай маці, якая дзіўным чынам апынулася ў Расонах. Жанчына з Расіі не аднойчы пабачыла яе ў сне, а потым знашла на гарышчы.
Ад Узнясенскай царквы пачынаецца хрэсны ход. Да Расон некалькі кіламетраў. Храм аддалены ад гарадка, мо таму і захаваўся. Па вячэрняй прахалодзе, пад бадзёрыя званы, што задаюць рытм хадзе, ісці лёгка. Па дарозе да хрэснага ходу далучаюцца жыхары Расон. Пасля сустрэча з імі ў Доме культуры.
І зноў партызанскі край. Расоншчына. З верасня 1942 года да вясны 43-га горад быў вызвалены ад акупантаў брыгадамі Расонска-Асвейскай зоны. Толькі з пачаткам правядзення карнай аперацыі “Зімняе чарадзейства” ен зноў быў захоплены нацыстамі.
У расонскім Музеі баявой садружнасці ёсць мемарыяльны пакой Пятра Міронавіча Машэрава. Напярэдадні вайны будучы Першы сакратар Цэнтральнага камітэта кампартыі Беларусі настаўнічаў у Расонскай сярэдняй школе. Выкладаў фізіку і матэматыку, арганізаваў тэатральны гурток, заняткі па астраноміі, далучаў школьнікаў да спартыўных паходаў. Маладога настаўніка любілі і паважалі, а калі пачалася вайна, Машэраў, пад прозвішчам “Дубняк”, арганізаваў у Расонах падпольную камсамольскую группу, на базе якой потым узнік аднайменны партызанскі атрад. Сярод расонскіх падпольшчыкаў была маці Машэрава - Дар’я Пятроўна. У верасні 1942-га яе схапілі акупанты. Калі пад дулам аўтамата запыталі, дзе яе сын, яна адказала: ”Я не ведаю дзе ен, але ведаю, што ен на вернай дарозе”. Разам з падпольшчыкамі яе расстралялі на беразе Расонскага возера.
Украінскі паэт Мікола Нагнібяда прысвяціў подзвігу Дар’і Пятроўны Машэравай паэму “Расонскім маці”. Яе прачытала на вечары былая супрацоўніца расонскага Музея баявой садружнасці Надзея Кожар.
Аўтар паэмы Мікола Нагнібяда сябраваў з беларускімі паэтамі, многім прысвяціў вершы і стварыў паэмы “Хатынскія званы і Расонскім маці”. Яе пераклаў на рускую мову беларускі паэт Браніслаў Спрынчан, які шмат разоў з экспедыцыяй вандраваў па Беларусі. Узгадвае кіраўнік экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі.
Літартурную сустрэчу ў Расонах завяршыў кіраўнік мясцовага народнага клуба самадзейных паэтаў “Вдохновение” Аляксандр Матушка.
Раніцай экспедыцыю чакалі ў Шуміліне.

Опубликовано:

 

28 апр 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 2   
@user-sd6rt4bs4p
@user-sd6rt4bs4p 16 дней назад
Слава и хвала Господу!!! Аллилуйя!!! Аминь!!!
@user-sd6rt4bs4p
@user-sd6rt4bs4p 16 дней назад
Белоруссы-- вы молодцы!!! Храни вас на долгие годы и дай вам обильных.Божьих благословений.Наш Дорогой Господь.Аллилуйя!!! Аминь!!!
Далее
Отпев Матушки
1:17
Просмотров 6 тыс.