Тёмный

Leibonik - Emigrant Song 

Siarhei Bashlykevich
Подписаться 5 тыс.
Просмотров 264 тыс.
50% 1

Пра альбом тут: www.leibonik.live
Прысвячаецца маім сябрам - за межамі Беларусі і дома.
Гэта першая песня з майго першага "эмігрантскага" альбома, які выйдзе неўзабаве. Адчуваю патрэбу адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да "тупых песняў", якія, спадзяюся, вы таксама будзеце чакаць і слухаць.
Заўжды з вамі,
дзе б ні знаходзіўся,
Сяргей.
/ leibonik
Над запісам працавалі:
/ bashlykevich
/ mr_nickson73
/ pavel_mamonau
/ pavel_sinila
/ jess_davy_
Leibonik - Emigrant Song (Скажы, Віталік)
На "Роспачы ладдзю" схадзіў бы зноў ў Тэатр лялек,
Але адчаліў твой цітанік. Скажы, Віталік?
На лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша,
Але жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа?
Ты шмат вандруеш па свету, скажы, Дзёня,
Але ўсё меней 375 у тэлефоне.
Хацеў бы аксамітнага і караоке ў графах,
Затое Жэня пабываў ўжо ў дваццаці штатах.
Вось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе,
Але ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе?
Скажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў,
Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў
Мала хто разлічваў на такія во прыгоды -
Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы,
Ну пашырыш гарызонты, ну такой бяды -
Выязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды.
Ну падвучыш мовы, аб’ехааўшы Пангею…
Вы гляньце, пане-каханку Андрэю,
Як мякка ільне да беларусскага нёба
Пшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба!
Вось твой саунд-трэк на еўрапейскіх магістралях -
Led Zeppelin - Immigrant Song. Cкажы, Віталя?
Столькі ж бараў, так жа соладка ад дыма,
Але старая Прага не Падол. Cкажы, Дзіма?
Хацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля,
А як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля?
Хацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа,
А як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша?
Каця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна
ў Belarusian Library of Francis Skaryna?
Цікава разглядаць па суботах і нядзелях
Вроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля?
З кожным заездам ў Кракаў да Валеры
Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры.
Хоць айран не кефір, гранола не каша,
Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша?
І вось я тут як вялікая панда
Спяваю мінорную песню эмігранта,
А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
Бадзёры марш беларускага вязня.

Видеоклипы

Опубликовано:

 

20 июн 2023

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 825   
@user-mu6ye5uq7p
@user-mu6ye5uq7p 7 месяцев назад
Я мігрант з Украіны. Усе ўкраінцы разумеюць беларускую. Я часта слухаю тваю песню. Асабліва ў кепскія дні. У тваёй песні душа, якую мы ўсё адчуваем. Жыве́ Белару́сь! Слава Україні! Дзякуй!
@YouareB
@YouareB 6 месяцев назад
Усе Беларусы таксама разумеюць украінскую мову)
@user-tk4cd6ep2x
@user-tk4cd6ep2x 5 месяцев назад
@maciej4725
@maciej4725 5 месяцев назад
Я паляк і таксама разумею.
@user-xf2ko1iu5o
@user-xf2ko1iu5o 4 месяца назад
Дзякуй! Слава Украіне!❤
@user-xf2ko1iu5o
@user-xf2ko1iu5o 4 месяца назад
​@@maciej4725 Дзякуй! Niech żyje Polska! ❤
@MrFedoss
@MrFedoss 8 месяцев назад
Брати-білоруси, хто читає цей коментар - знайте, що ми вас любимо. Геть лукашистів і інших почвар-посіпак!
@Emilia_Pliater
@Emilia_Pliater 5 месяцев назад
Дзякуй вам, мы вас таксама любім. ❤️
@Hanna_Bial
@Hanna_Bial 5 месяцев назад
🥰
@user-te9zb5em2h
@user-te9zb5em2h 4 месяца назад
Слава Украіне❤
@uncorrectd4930
@uncorrectd4930 4 месяца назад
I мы любiм вас, дарагiя! Слава Украiне i Жыве Вольная Беларусь! 💛💙🤍❤🤍
@yanakovaleva5168
@yanakovaleva5168 4 месяца назад
Дзякуй❤
@dasein1458
@dasein1458 6 месяцев назад
Jestem Polakiem i słucham waszych piosenek. Dziękuję bardzo. Życzę wszystkim Białorusinom wolności. Jesteście silni i pokonacie zło. Naprawdę wolni możemy być tylko wszyscy razem. Za wolność naszą i waszą. Czekam na moment, gdy tylko będzie można pojechać i odwiedzić wolną Białoruś.
@Hanna_Bial
@Hanna_Bial 5 месяцев назад
@user-xf2ko1iu5o
@user-xf2ko1iu5o 4 месяца назад
Dziękuję bardzo! 🤍❤🤍🤝🇵🇱 Polacy, jesteście wspaniałym i cudownym narodem!
@user-te9zb5em2h
@user-te9zb5em2h 4 месяца назад
Dziękujemy za takie ciepłe słowy❤ dziękujemy Polsce i Polakom❤
@user-ur3ei2eb6r
@user-ur3ei2eb6r 10 месяцев назад
Мда, раскідала нас канешне. Зараз слухаю на пазіцыі бахмутскі накірунак. І ваш твор падымае настрой і тым самым кпд. Вельмі хочацца павярнуцца дамоў! Галоўнае каб людзі былі гатовы ўзяць адказнасць за волю! І нават калі не гатовы падзяляць на часткі мусароў, то хацябы не перашкаджалі гэта рабіць тым хто гатовы! Шкада што няма мілай пані з чароўным голасам) Да перамогі разам! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
@bardot3665
@bardot3665 10 месяцев назад
Хлопчыкі, павяртайцеся жывымі
@bbsols
@bbsols 10 месяцев назад
Дякую
@user-iw6pt9no1n
@user-iw6pt9no1n 10 месяцев назад
Беражы сябе, братка🙏🙏🙏
@Elvis08
@Elvis08 10 месяцев назад
Велика дяка тобі, козаче.
@dostanleelnatsod5557
@dostanleelnatsod5557 9 месяцев назад
вертайтесь живим, бережіть себе
@yauhenndtchay7035
@yauhenndtchay7035 10 месяцев назад
"Мала хто разлiчваў на такiя вось прыгоды - выязжаў на поўгады, а атрымалася на годы..." Балюча атрымалася... Вялiкi дзякуй з пад Гданьску!
@alinaazaika
@alinaazaika 10 месяцев назад
Вау, який класний вайб! Обожнюю вашу мову! Привіт всім вимушеним емігрантам від українки з Гданьська! Тримайтеся ✊🏻 Колись це закінчиться!
@Leagakov
@Leagakov 7 месяцев назад
Гэта так доўга адбываецца, што мы ўжо страцілі надзею чакаць.
@kuzyukovich
@kuzyukovich 7 месяцев назад
Галоўнае - вы трымайцеся, ваша краіна. Мы любім вас. вітанне з Беларусі
@gririna6467
@gririna6467 5 месяцев назад
​@@kuzyukovichі ми кохаємо вас, браття білоруси. Усі ми діти слов'ян, усі ми один народ ❤
@Scriptadiaboly
@Scriptadiaboly Месяц назад
Не це, а війна. І не закінчиться, а ми переможемо
@Kniazhnami
@Kniazhnami 10 месяцев назад
Працягвайце гучаць, калі-ласка, што б не адбывалася, удзячнасць і падтрымка, люблю вашу творчасць
@user-zq8dh7cp3v
@user-zq8dh7cp3v 10 месяцев назад
На "Роспачы ладдзю" схадзіў бы зноў ў Тэатр лялек, Але адчаліў твой цітанік. Скажы, Віталік? На лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша, Але жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа? Ты шмат вандруеш па свету, скажы, Дзёня, Але ўсё меней 375 у тэлефоне. Хацеў бы аксамітнага і караоке ў графах, Затое Жэня пабываў ўжо ў дваццаці штатах. Вось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе, Але ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе? Скажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў, Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў Мала хто разлічваў на такія во прыгоды - Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы, Ну пашырыш гарызонты, ну такой бяды - Выязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды. Ну падвучыш мовы, аб’ехааўшы Пангею… Вы гляньце, пане-каханку Андрэю, Як мякка ільне да беларусскага нёба Пшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба! Вось твой саунд-трэк на еўрапейскіх магістралях - Led Zeppelin - Immigrant Song. Cкажы, Віталя? Столькі ж бараў, так жа соладка ад дыма, Але старая Прага не Падол. Cкажы, Дзіма? Хацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля, А як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля? Хацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа, А як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша? Каця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна ў Belarusian Library of Francis Skaryna? Цікава разглядаць па суботах і нядзелях Вроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля? З кожным заездам ў Кракаў да Валеры Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры. Хоць айран не кефір, гранола не каша, Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша? І вось я тут як вялікая панда Спяваю мінорную песню эмігранта, А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне, Бадзёры марш беларускага вязня.
@fv5778
@fv5778 10 месяцев назад
Дзякуй за словы. Такія трапныя, у самае сэрца. Выдатная песня
@JM-fy1co
@JM-fy1co 10 месяцев назад
Дзякуй, Сярожа. Эмігранту ад эмігранта ❤
@LesleyKnife
@LesleyKnife 10 месяцев назад
Кранальна. Як заўжды, уразіла. І троху балюча....
@AlenaSchatzi
@AlenaSchatzi 10 месяцев назад
Авохці мне, як балюча. Апошнія кадры, калі герой нібы зьнікае ў натоўпе, -- прам адразу сьлёзы з вачэй. Вы таленавіты чалавек, дзякую вам.
@user-tk4cd6ep2x
@user-tk4cd6ep2x 5 месяцев назад
@Marfa-if9bq
@Marfa-if9bq 3 месяца назад
Таксама ў гэты момант слёзы пакаціліся...
@mmarrixs
@mmarrixs 10 месяцев назад
Гарна пісня! Жыве Беларусь! Слава Україні!
@user-hz9ti4dc7i
@user-hz9ti4dc7i 8 месяцев назад
Жыве вечна! Героям слава!
@siarzhuk14
@siarzhuk14 10 месяцев назад
Як заўжды моцна, няхай і балюча. Дзякуй, Сярога!
@antos7654
@antos7654 10 месяцев назад
Дзякуй з Менску. Апошнія радкі такія беларускія. Ты ці эмігрант, ці вязень..
@user-km2gq9nu7x
@user-km2gq9nu7x 10 месяцев назад
Дзякуй ад унутранага эмігранта, пане Сярожа! Дзяўбану заўтра гарадзенскага кефіру за вашае здароўе! ❤
@aleshulevic2653
@aleshulevic2653 10 месяцев назад
Пасла такіх не "тупых песень" сяджу і плачу ў роспачы... хоць сам і ў Беларусі
@notgrace6887
@notgrace6887 10 месяцев назад
Трымайцеся!
@Artist-BY
@Artist-BY 10 месяцев назад
@kuzyukovich
@kuzyukovich 7 месяцев назад
таксама
@bonaventure1986
@bonaventure1986 10 месяцев назад
Дзякуй за выдатную песню, Сяргей! Праслухаў раз 10 запар, з мокрымі вачыма
@TheBirkka
@TheBirkka 10 месяцев назад
Божачкі, такая тут праўда, і Валера ў Кракаве, і Эміля ва Ўроцлаве, і Ксюша на канцэртах у Еўропе, хіба што я не на Балтыцы, а ў Варшаве, дзякуй велічэнны, Сярожа ❤❤❤
@user-cq9mb3wg5g
@user-cq9mb3wg5g 10 месяцев назад
Сіжу ў Польшчы і слухаю са слязамі на вачах. Не бачыла маму і бабулю ўжо паўтара гады. Хочацца дадому ў вольную краіну🥲 Дзякуй, эмігранту ад эмігранта❤
@illiacyzow8110
@illiacyzow8110 10 месяцев назад
💔
@Emelyhip94
@Emelyhip94 10 месяцев назад
У мяне такая ж гісторыя, толькі краіна іншая ❤‍🩹 Трымаемся!
@pandionek4288
@pandionek4288 10 месяцев назад
Так а какого вы уехали, не дожали? А ведь в случае смены власти в РБ ни одна ....... туда не вернется.
@user-cq9mb3wg5g
@user-cq9mb3wg5g 10 месяцев назад
@@pandionek4288 лично я свое отсидела а "дожимать" против вооруженных мужчин больше меня вдвое я не могу извините, я не виновата что многие мужчины не вышли
@svetlanakutkovich745
@svetlanakutkovich745 10 месяцев назад
​​@@user-cq9mb3wg5gогда многие сидели типо они вне политики. Мы выходили, мы вышли из своей зоны комфорта, мы вышли из страны. Но мы не обязаны дожимать режим для тех кто вне политики.
@anastacia5907
@anastacia5907 10 месяцев назад
Песня, якая разбіла ўшчэнт і тых хто застаўся, і тых хто з'ехаў. Дзякуй вам вялікі за творчасць, якая яднае❤‍🩹
@someoneelse6976
@someoneelse6976 9 месяцев назад
Друже, дякую тобі за пісню! Тепер завжди зі мною на плеєрі. Слухаю час від часу одну її по колу. Вдачі тобі у творчості та житті! : )
@nikolajshurkaev6592
@nikolajshurkaev6592 10 месяцев назад
Напэўна, разоў 25 за сёння праглядзеў гэты кліп. Шкада, што нельга ставіць больш чым адну падабайку. Вельмі кранальна. Дзякуй за кліп!
@0ver9k
@0ver9k 10 месяцев назад
Вельмі цёплы трэк, адчуваецца як аўтару баліць і як добра ён адчувае тое ж што шмат іншых вымушаных з'ехаць
@vozh_voice
@vozh_voice 10 месяцев назад
ад душы душэўна ў душу. Хадзі, абдыму
@mariahrits6118
@mariahrits6118 10 месяцев назад
Спачатку падалося, што ты проста пералічваеш імёны, а потым да мяне дайшло, што гэта пра канкрэтных людзей. Другі дзень не магу перастаць слухаць. І перастаць плакаць...
@user-my5kx8lp5v
@user-my5kx8lp5v 10 месяцев назад
Что-то в глаз, наверное, попало, прослезилась ((( и сердце защемило. Видеоряд прикольный. Спасибо, родненькие ❤
@wnuczka777
@wnuczka777 10 месяцев назад
Дзякуй ад эмIгрантаў! Спадабалася! Хай у сапраўдных беларусаў будзе ўсе добра!
@ObviousLife
@ObviousLife 9 месяцев назад
One of the best belarusian song. Thanks. Zhive Belarus!
@kuzmakuzmich4246
@kuzmakuzmich4246 10 месяцев назад
дзякуй за кранальную песню. i такi яркi клiп. мы абавязкова яшчэ паспяваем пад гiтару у нашым двары🤍❤🤍
@Lilak_85
@Lilak_85 10 месяцев назад
Гарна пісня. На гарній білоруській мові. Ми теж зараз емігранти через РаZZію😢
@fpmboy
@fpmboy 10 месяцев назад
Бяз мокрых вачэй - не магу гэта глядзець. Кастусь - эмiгрант, дзявяты год. Вялiкi дзякуй, Сярожа!
@radzislawgwozdz4204
@radzislawgwozdz4204 10 месяцев назад
Вiтаю, Кастусь. Так, прыкра. У Яланах усё па - старому.
@theRealWildkot
@theRealWildkot 10 месяцев назад
Губляюць людзі краіну, губляе Беларусь людзей 😢 Дзякуй за песню.
@adamcus
@adamcus 9 месяцев назад
Калі вы няздольныя ўсвядоміць, што Белоруссіяй мы сталі звацца толькі ў выніку маскальскай акупацыі, то выне народ, а быдла
@Marya-ps1ju
@Marya-ps1ju 9 месяцев назад
слухаю ўжо які раз, а слёзы самі цякуць і сціскаецца сэрца ад болю. Дзякуй за песню, у такія моманты моцных пачуццяў разумееш што ўсё яшчэ жывы 💔
@alesyamelnikova6978
@alesyamelnikova6978 10 месяцев назад
Дзякуй за песьню! У яе асаблівая магія - яна вельмі балючая, але немагчыма перастаць яе слухаць і слухаць...
@auldnick2898
@auldnick2898 9 месяцев назад
+1000000050000000
@user-yk7fr7ch6l
@user-yk7fr7ch6l 10 месяцев назад
Такі выдатны твор! Пішы яшчэ! Нармальная ў нас мова, зручная прыгожая, сучасная. Толькі мы доўбні, калі ёю не карыстаемся.
@dzik_lit
@dzik_lit 10 месяцев назад
Ніколі б не падумаў, што мапідаўскія шпалеры адгукнуцца тугой у сэрцы… Дзякуй за сьпеў
@MargaritaLevchuk
@MargaritaLevchuk 10 месяцев назад
Абдымаю! Мы -разам! Вітанкі з Вільні🤍❤️🤍
@mikhailvesemirovich7191
@mikhailvesemirovich7191 10 месяцев назад
Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў 🥲🥲🥲
@homelski
@homelski 10 месяцев назад
Прыміце шчырую эмігранцкую падзяку. Здымаю капялюш.
@user-nj9xr1pp6n
@user-nj9xr1pp6n 10 месяцев назад
Мадлоба, Сяргей! Трымаемся! Павернемся, вязні выйдуць і зноў пройдзем маршам❤
@LightNiceBand
@LightNiceBand 10 месяцев назад
Гарна пісня, та кліп супер !!!
@user-by8po7ur4w
@user-by8po7ur4w 10 месяцев назад
Чакаем ва Уроцлаве з новым альбомам ❤
@pavelFM81
@pavelFM81 10 месяцев назад
Вялікі дзякуй ад эмігранта амаль ужо 20 год: “…выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы…” P.S. Якая мова беларуская цудоўная
@Elvis08
@Elvis08 10 месяцев назад
Дуже співоча мова, бережіть її. Це у кацапів язик, як у корови. У білорусів та українців - мова.
@Thenkde
@Thenkde 10 месяцев назад
Пераглядваю ўжо каторы раз. Дзякуй, Сярожа за тваю творчасць!
@densheleh
@densheleh 10 месяцев назад
Дзякуй, спадар, шчыры дзякуй за тое, што робішь 🙏🏻
@thePINTREALE-rn9di
@thePINTREALE-rn9di 10 месяцев назад
даун
@baydet
@baydet 10 месяцев назад
Дзякуй вялікі! Акурат сёння разважаў з сястрой аб тым, што гэтая эмігранцкая эмоцыя, якая, здаецца, жыве зараз у кожным беларусе і сціскае нешта у грудзях, патрабуе культурнага артэфакта. І вось Сярожа з'явіўся. Дзякуй! ❤
@ch3p3
@ch3p3 10 месяцев назад
дзякуй, Сярожа, ганаруся быць знаёмым з табой! усё абавязкова будзе добра, вітаначкі з Кіпра🥲будзеш залятаць - залятай у госці!
@EB-fp9lf
@EB-fp9lf 5 месяцев назад
Дзякуй за добрую песню! Вітанкі з Нямеччыны! Абдымаю ўсіх каму прыйшлося праз вайну ці рэпрэсіі пакінуць родныя мясціны!
@ZhenyaKolobov
@ZhenyaKolobov 10 месяцев назад
привет-привет! надеемся на скорейший выход мажорной песни. но и эта прям топчик. слушаю уже 3й раз на повторе. Кате из Лондона привет))
@Lahvich
@Lahvich 10 месяцев назад
Дзякуй за вашу творчасць! Вельмі файна атрымалася!
@alexanderlapko9844
@alexanderlapko9844 10 месяцев назад
Трэба спяваць і там, і там. І каб лямпачка гасла па жаданні, і не было палітвязняў. Дзякуй, Сяргей, за песню!
@pierapiolka
@pierapiolka 10 месяцев назад
Дзякуй за выдатную песню. Сэрца разбіла ўшчэнт 💔💔💔
@user-ip5xd7uo6g
@user-ip5xd7uo6g 10 месяцев назад
Вялікі дзякуй ад эмігранта з Унутранай Манголіі. Слухаючы сапраўды пусціў слязу. Шчыры дзякуй за вашу творчасць
@barys_licvinczuk
@barys_licvinczuk 3 месяца назад
Цікава, як цябé туды занéсла
@Zmitrok13
@Zmitrok13 10 месяцев назад
Дзякуй вялікі ад унутранага эмігранта!
@dzivak
@dzivak 10 месяцев назад
Сяржук, дзякуй! Чакаем цябе на канцэрце, дзе будуць нашы ўсе святкаваць перамогу!) уууух я не пью асабліва, але напь'юся абавязкова! І буду танчыць пад вашы леашыя песні, якія ўжо ёсць і якія яшчэ будуць напісаны. З павагай ад беларуса!)
@user-so9kb7fx9u
@user-so9kb7fx9u 9 месяцев назад
І танчыць, і плакаць, і смяяцца, і абдымаць знаёмых і незнаёмых блізкіх, і зноў, і зноў... 🤍❤️🤍
@kyliamet
@kyliamet 10 месяцев назад
Дзякуй за песню. Наўпрост у сэрца 😢
@kuzyukovich
@kuzyukovich 10 месяцев назад
Сярожа, гэта вельмi выдатна. Вялiкi дзякуй цябе! Працягвай!
@pepsichka
@pepsichka 10 месяцев назад
Я не плачу, гэта дождж над Варшавай 🥺
@some1overthere1
@some1overthere1 3 месяца назад
И над Сербией.
@Brave_Lion
@Brave_Lion 9 месяцев назад
Дзякуй. Проста дзякуй. Ніколі не чуў твае песні дагэтуль, а тут раптам у самае сэрдца і музыка, і голас, і тэксты. Нічога не скончылася, ўсё толькі пачынаецца. І 2020 год будзе падмуркам нашай будучыні.
@d_mosyagina1575
@d_mosyagina1575 10 месяцев назад
Файна пісня. Дякую і вітання зі Львова.
@ivannapliskova
@ivannapliskova 10 месяцев назад
Як моцна!!!!! У самое сэрца!❤дзякуй!!!!
@nastyarubina7015
@nastyarubina7015 10 месяцев назад
תודה רבה,🇮🇱 вялікі дзякуй, шаноўны пан Сяргей! Балюча, хапляе за сэрцайка💔😥. Але абавязкова буду пераслухоўваць для натхнення. Трымайцеся, да пабачэння на вольнай Радзіме, браты-беларусы❣
@halina1684
@halina1684 10 месяцев назад
Вашы песьні в унісон з маёй душой. Яшчэ заспяваем разам на Траецкім. ❤
@ninak.1962
@ninak.1962 10 месяцев назад
Вельмі круты тэкст, як заўсёды.. Дзякуй за творчасць!
@alexbuko5758
@alexbuko5758 10 месяцев назад
Чым Батумі адметны ад Салонік? Практычна нічым, скажы, Leibonik.
@blueberry6601
@blueberry6601 10 месяцев назад
Не пісня, а крик душі всіх, хто покинув свою батьківщину
@dzmitrydziamidau3762
@dzmitrydziamidau3762 10 месяцев назад
Окремий респект за куплет пра тых, хто пакінуў спачатку Беларусь, а потым Украіну.
@Retro_Gamer_Belarus
@Retro_Gamer_Belarus 10 месяцев назад
Вельмі кранальная песьня, дзякуй.
@vadymzhuravel8581
@vadymzhuravel8581 10 месяцев назад
Живє Бєларусь! Привіт із України!
@user-hz9ti4dc7i
@user-hz9ti4dc7i 8 месяцев назад
Слава Украiне!
@user-dw2dh6qk1q
@user-dw2dh6qk1q 10 месяцев назад
Дзякуй Вам, ажно да слёз. Павяртайцеся хутчэй, бо адзін я не здолею ўвесь кефір спатрэбіць.
@klepa6979
@klepa6979 10 месяцев назад
У самае сэрца ❤‍🩹 Дзякуй!
@Emelyhip94
@Emelyhip94 10 месяцев назад
Дзякуй, паплакала. Апошні мой канцык у Беларусі быў Ляйбонік у Гомлі...😥 Спадзяюся спяем яшчэ разам з вамі гэту песню ў Беларусі
@Pavel-yt9ch
@Pavel-yt9ch 2 месяца назад
Привет из Израиля. Три года здесь. Вчера друзья из Беларуси, зная о моей любви к белорусскому языку, прислали ссылку. Только одно слово. Спасибо. Жыве Беларусь.
@user-zt8hb3qs6x
@user-zt8hb3qs6x 10 месяцев назад
Дзякую, Сяргей, за добрую песню! На жаль жудасныя абставіны раскідалі нас па белым свеце... Вельмі часта слухаю ў машыне твой запіс з Віцебшчыны з Ганусяй (Вы Лепшыя);)) У тысячны раз твой Сымон шчыміць сэрца, а за акном пралятае бязмежны Казахскі прастор. Давай, Сярога, радуй нас сваёй новай творчасцю! Жыве Беларусь!✌
@user-ey1cr4yc5c
@user-ey1cr4yc5c 10 месяцев назад
Прывітанне з Хайфы. Гэта пра ўсіх нас, вельмі прыгожа і балюча...
@1kit
@1kit 8 месяцев назад
Алмазны фронт ван лав
@VadimMojeiko
@VadimMojeiko 10 месяцев назад
У самае сэрцайка, Сярожа! Жыццёва, весела, балюча - па-беларуску :/
@Whiterabbit1701
@Whiterabbit1701 10 месяцев назад
Эмигранцкі лайк, дзякуй, Сярожа. Усё будзе, беларусы.
@Trisolnca
@Trisolnca 10 месяцев назад
Дзякуй шчыры ад эмiгрантаў эмігранту! Кожны будзе дома!
@babka-v-kedax
@babka-v-kedax 10 месяцев назад
Дзякуй, сусед!!! Рэфлексуемо разам і ўсё будзе файна!!
@magnus_hase
@magnus_hase 10 месяцев назад
Зашчаміла душу. Дзякуй. ❤‍🩹
@user-od3mf2ug6s
@user-od3mf2ug6s 10 месяцев назад
Мадлоба Сярожа! слухаю і плачу
@user-oh4xi2xb2d
@user-oh4xi2xb2d 10 месяцев назад
Вітанні з Беларусі
@nikita_kraev
@nikita_kraev 10 месяцев назад
усе пачуцці, якія я пытаўся патлумачыць сябрам, ужо тут, у песне. Дзякуй 🤍💔🤍
@user-ml1tx5qb9z
@user-ml1tx5qb9z 10 месяцев назад
Цудоўная кампазіцыя. Дзякуй табе за кожнае слова,за кожнае зразумелае да болю.😢
@user-xi1uz4ed8l
@user-xi1uz4ed8l 10 месяцев назад
Дзякуй вялікі за гэту песню і тваю творчасць наогул ❤
@user-wb7kh1rd5s
@user-wb7kh1rd5s 10 месяцев назад
Як добра пачуць добры ЛейбонIк
@user-qp4po3kj9m
@user-qp4po3kj9m 10 месяцев назад
🤍❤️🤍 жыве ва ўсім свеце! Дзякуй
@zpadvilni2292
@zpadvilni2292 10 месяцев назад
Вялiкi дзякуй! Трымаемся усе разам! I рыхтуемся да вяртання у Беларусь!
@gutorova
@gutorova 10 месяцев назад
Спасибо за песню, Сергей. То ли чувствительными становимся со временем, то ли опять в самое сердце…
@JM-fy1co
@JM-fy1co 10 месяцев назад
"хоць айран і не кефір, гранола не каша, усё лепш, чым без суда сядзець" пфффф, у часы роспачы, калі ўжо набываю квіткі дадому, буду ўзгадваць гэты радок
@fv5778
@fv5778 10 месяцев назад
Дзякуй вам вялікі за песню. Немагчыма спыніцца слухаць
@user-fo5jf9es9v
@user-fo5jf9es9v 10 месяцев назад
Моцная песня. Да слёз. Дзякуй.
@user-fs1kz1qy4u
@user-fs1kz1qy4u 10 месяцев назад
Дзякуй, выдатная песьня, цудоўны кліп
@user-bl8fv8df6k
@user-bl8fv8df6k 10 месяцев назад
Шчыры дзякуй. Мы разам! З Нямеччыны ❤
@jontihij451
@jontihij451 10 месяцев назад
Супер! Шчырае прывiтанне з Шчучыншчыны)) Мы яшчэ зустрэнемся у Ваукавыску i заспяваем пра ксенаморфа. I сэкс з барадатым мужчынам абавязкова. I Касiнерау... i усё iншае.
@maciej4725
@maciej4725 3 месяца назад
One case. Вы самая музычная нацыя Еўропы. Я шчаслівы, што разумею вас. Жыве Беларусь.
@laddzia
@laddzia 10 месяцев назад
Вы абавязкова вернецеся, беларусы! Калі ўжо ўзяліся, то даробім гэтую справу.
@Tadevush
@Tadevush 10 месяцев назад
Цудоўнейшыя і песня, і кліп. Дзякуй, Сяргей!
@daryaroskach1714
@daryaroskach1714 10 месяцев назад
так боляча, але так неабходна для ўсіх нас❤‍🩹
@TTTuTTT
@TTTuTTT 10 месяцев назад
Выдатна! Дзякуй вяікі!
Далее
Leibonik - Цыцы
4:58
Просмотров 41 тыс.
BE LITTERED WITH CARDBOARD SWEETS!#asmr
01:01
Просмотров 7 млн
Imron - Dugonangdan asra meni
00:23
Просмотров 970 тыс.
Wallem - Харизма (пародия Beatrise)
00:24
IRDORATH (BY) - ZORAMI
5:37
Просмотров 94 тыс.
Leibonik - Гузік (Neuro Dubel)
3:40
Просмотров 38 тыс.
KaS - Ровар [Official Video]
5:19
Просмотров 35 тыс.
Эмигрант
1:35
Просмотров 53 тыс.
Дай Дарогу! - Экстремист (2023)
4:01
Leibonik - Slimak
3:11
Просмотров 58 тыс.
БАРДАШ - ЭМИГРАНТ
3:17
Просмотров 373 тыс.
Дай Дарогу! - Я вернусь домой
3:40
Aqsin Fateh & Nefes - Seni Yanasan (Official Video)
3:38
Хьо вовзаран мах
2:51
Просмотров 413 тыс.
RM 'Come back to me' Official MV
5:42
Просмотров 9 млн
Doston Ergashev - Sog'inibsizda (Official Music Video)
4:32