Тёмный
No video :(

«Падарожжа дылетанта» у вёску Раготна - беларускі «Парыж» шляхцічаў Завішаў 

MAPA
Подписаться 1,6 млн
Просмотров 9 тыс.
50% 1

У новым падарожжы Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Раготна, якая знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. На працягу доўгага часу мястэчка было ўладаннем шляхцічаў Завішаў. Мінскі ваявода Крыштаф Завішаў у сваіх мемуарах 17 стагоддзя нават называе Раготна «Парыжам».
Упершыню мястэчка ўзгадваецца ў 1454 годзе пад назвай маёнтак Раготнае. Існуюць звесткі, што ўжо ў той час тут знаходзіўся касцёл, які быў спалены ў 1654 годзе. Пісар Вялікага Княства Літоўскага, Андрэй Завіша, пабудаваў ў мястэчцы новы касцёл, які таксама быў знішчаны падчас ваенных дзеянняў. Сучасны касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў быў пабудаваны ў 1840 годзе. У савецкі час быў ператвораны ў калгасны склад, і толькі ў 1989 годзе зноў быў аддадзены вернікам.
У другой палове 17 стагоддзя Раготна належала Крыштафу Завішэ - ваяводзе мінскаму, якога вельмі паважала шляхта. Пасля сябе Крыштаф пакінуў мемуары пра палітыку і побыт Вялікага Княства Літоўскага. У сваіх успамінах ён некалькі разоў узгадвае Раготна, і нават называе яго Парыжам. Зусім нядаўна кніга «Успаміны Кшыштафа Завішы» была пераведзена беларускую мову. Апошняй гаспадыняй гэтага мястэчка была Ванда Ванцэвіч. Сёння ў вёсцы засталіся рэшткі панскіх пабудоў часу яе кіравання.
Больш цікавага пра вёску Раготна вы даведаецеся ў выпуску. Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Таксама новыя выпускі можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Зусім нядаўна на TUT.BY праходзіла галасаванне за новы вобраз Юрыя Жыгамонта. Для вядучага былі падабраныя два варыянты адзення. Па выніках галасавання перамогу атрымаў першы варыянт - з шэрым пінжаком і камізэлькай. У будучых выпусках гледачы ўбачаць Юрыя Жыгамонта ўжо ў адноўленым вобразе. А пакуль праграма адпраўляецца ў летні адпачынак.
Подписывайтесь на наш канал: www.youtube.co...
Читайте нас в:
facebook / tut.by
twitter #!...
ВКонтакте tutby
Viber viber.com/Tut.by

Опубликовано:

 

28 авг 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 9   
@anastasiya.777.77
@anastasiya.777.77 3 года назад
Сябры. Ёсць такі канал на Ютубе "Падарожжа з Жыгамонтам". Калісьці Юрась зрабіў шмат выпускаў "Падарожжа дылетанта" на беларускім тэлебачанні. У 2016 годзе гэтую перадачу прыпынілі. Самі ведаеце чаму ў нас закрываюць усе нацыянальныя праграмы. Юры Жыгамонт перанёс інфаркт. Але знайшоў у сабе сілы зноў заняцца сваёй любімай справай. Адолеўшы хваробу адкрыў на Ютубе новы канал "Падарожжа з Жыгамонтам". Там ён выкладвае новыя падарожжы па нашай роднай Беларусі. Там вы можаце ўбачыць як знішчалася наша Беларусь Расійскай імперыяй а потым камуністамі, ён ездзіць па старых разбураных сядзібах і распавядае пра лёс сапраўдных патрыётаў нашай Радзімы. На жаль мала людзей ведае пра гэты канал і таму там мала праглядаў. Давайце арганізуем ЯМУ вялікую колькасць праглядаў. А галоўнае- каментароў і лайкаў. Гэта будзе Юрасю вялікай падтрымкай. Падпісвайцеся на яго канал і рабіце перапост гэтага паста. Трэба падтрымліваць наша, беларускае. Жыве Падарожжа З Жыгамонтам!
@strocach9527
@strocach9527 2 года назад
Если бы Президент не сохранил то что имеем , шмагарЬе по кирпичику растащили бы страну .Было бы печальнее Украины .Слава Богу ,за Президента и Страну Беларусь!!!!
@mr27den
@mr27den 7 лет назад
Дзякуй! Вельмі файна!
@Mova4u
@Mova4u 7 лет назад
як прыемна такое паглядзець!
@timagarmaza9511
@timagarmaza9511 7 лет назад
Что за музыка играет с 12:40 - 13:18?
@user-se2pb6op3q
@user-se2pb6op3q 7 лет назад
ВЯЛiКi ВАМ ДЗЯКУЙ , Юный!., за вяртанне .. ) за Вашу вельмi неабходную Працу!.) Творчых Вам посьпехау!.)
@valiksupermen7451
@valiksupermen7451 6 лет назад
Лучший в беларуси спасибо
@Sijirostandotff6564
@Sijirostandotff6564 Год назад
Там я есть👍🏻
@RandomFromInternet419
@RandomFromInternet419 7 лет назад
Постарел
Далее
Нимфоманки | Хочу спросить
12:14
Просмотров 173 тыс.