Першы выпуск. Словы вітання, прабачэння, просьбы, падзякі: ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-a7SRpOGBNSM.html Другі выпуск. Кухня і посуд: ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-L-Rym-JNZXY.html Трэці выпуск. Прадукты і ежа: ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-dBoReC3NxJg.html Чацвётры выпуск. Адзенне: ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-lenT29Djpu4.html Пяты выпуск. Чалавек і яго цела: ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-82aY_D5bd8M.html Шосты выпуск. Дом, кватэра, мэбля: ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-VN6YFBKbGcM.html Сёмы выпуск. Надвор'е і колеры: ru-vid.com/video/%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE-SNxozwpBCqc.html
Вялікі дзякуй, Аляксей і Андрусь. Размаўляць пакуль не пачала, бо асяродзе размаўляе па-руску, але каменты пішу па-беларуску. І за гэта ганаруся сама сабой...
"Хіба на вечар той можна забыцца? Сонца за борам жар-птушкай садзіцца, Штосьці спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, Пахне чабор... Лёгкія крокі на вузкай сцяжынцы. Дзеўчына ў белай іскрыстай хусцінцы, Быццам абсыпана промнямі зор. Пахне чабор, Пахне чабор..."
Як заўсёды, с замілаваннем слухаю хлопцы, вас і зайздрошчу вашай мове... Вучуся😉. Хачу ўспомніць добрым словам свайго першага настаўніка беларускай мовы Валентына Антонавіча Дабрэнка. Ён ужо даўно адышоў у вечнасць і вучыў ён мяне толькі адзін год, але ўвесь час успамінаю яго...
Нельга. Бо Пуцін пачуе і неверагодная мнагахадовачка не атрымаецца. Трэба моўчкі бегчы па праспекце па загадзе ананіма з цялегі і перасмешнічаць з вусоў...
@@ai1.0 я ні з кім ваяваць не збіраюсь, і Вам з такімі як я змагацца не раю , бо страшна не тое што забіваеш фізычна, жудасна смерць душы і роду твайго . Так што жыві доўга і не нясі дурнаты , ваяр.
Дзякуй за Вашу працу, цiкава слухаць!!! Вы хлопцы падымаеце настрой!!! Патрэбны асацыяцыi для вывучэння мовы. Так напрыклад я цэлы тыдзень спрабавала вывучыць слова жырандоль. I не як не магла вывучыць i вырашыла знайсцi для сабе нейукую асацыяцыю. I што атрымалася: жырандоль - гэта жырная доля, бо яе мае той, у каго жырная доля (у каго шмат грошай).
Дзякуй вялікі за топ святаў! З улікам надыходзячага Новага году прапаную свой топ дзіцячых кніжак, набытых апошнім часам. Мяркую, у слухачоў гэтага курса знойдуцца сябры дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, якія чакаюць добрага падарунка. А як вядома, цікавая кніга на беларускай мове - лепшы падарунак 🙂 1. Надзея Ясмінска "Сподачак для цмока" (Кнігазбор, 2020). Лёгкая мова, мілыя персанажы і празрыстая ідэя пра тое, што замест таго, каб ваяваць, лепш пасябраваць з кімсьці, хто першапачаткова здаецца пагрозай. 2. Зноўку Надзея Ясмінска "Чароўныя ніткі пані Яніны" (Четыре четверти, 2020) . Цёплая гісторыя пяшчотнага і адказнага стаўлення да братоў нашых меншых. 3. Вольга Гапеева "Адна шкарпэтка" (Галіяфы, 2020). Зборнік невялічкіх казак, у якіх ставяцца сучасныя пытанні, якія не заўсёды маюць адназначны адказ. Паразважаць будзе над чым. 4. Джаэль Харыс "Казкі дзядзечкі Рымуса" (Народная асвета, 2020). Знаёмая з дзяцінства гісторыя пра Братку Труса і Братку Ліса. Класіка амерыканскай літаратуры ў цудоўным перакладзе і не менш цудоўным афармленні. 5. Уладзімір Караткевіч "Старая казка" (Народная асвета, 2020). Які ж топ без нашага класіка? З гэтымі казкамі варта пазнаёміць хаця б з павагі да велічы пісьменніка. Значная, на мой погляд, хіба гэтага выдання - занадта мелкі шрыфт. Але малюнкі атмасферныя! Запрашаю прапанаваць свае топы.
У верасні добры час збіраць грыбы. Груздзі раней былі вельмі распаўсюджаныя як страва і загатаўліваліся ў вялікай колькасці. Можа ад гэтага пайшла назва Грудзень?
Калісь напісала такі вось вершык пра наш беларускі снежань ))) Снежань паплыў... А Зіма летуценніца У марах ружовых лунае сваіх. Не заўважае як сьціхла мяцеліца, Снег растапіўся і снежань паплыў. Снежаньскі твар зацягнула туманамі, Талыя воды дадалі маршчын. Свет, з нараджэння ўрачысты і беленькі, Стаў у адзін дзень бы дзядуля сівым. А як Зіма азірнулась навокал - Нешта ня бачна марозаў і сцюжы - Толькі і ёсць што вейкамі хлопаць. Пэўна са снежнем яна села ў лужу...
Дзякуй за цікавае відэа. Але ў вашым сягонняшнім уроку ёсць адзін момант, з якім я не зусім згодны. Заўсёды думаў, што “надвячорак (адвячорак)” ахоплівае больш шырокі прамежак часу, чым тая частка дня, якая ў расейскай мове пазначаецца словам “сумерки”. Выглядае на тое, што у мове ўсходніх суседзяў увогуле няма аднаслоўнага эквівалента вышэйпаказаным беларускім назоўнікам, бо калі верыць слоўнікам А. Булыкі і К. Крапівы, гэтыя словы азначаюць “предвечернее время”. Такім чынам, ці не сведчыць гата пра тое, што да “надвячорка (адвячорка)” можна аднесці час, які пачынаецца пасля абеду і доўжыцца да вечара? Вось, напрыклад, сказ, у якім, па маім адчуванні, гаворка ідзе пра “адвячорак”, але не пра “сумерки”. «У дрымотны летні адвячорак, калі паніжэлае сонца губляе свой спякотны напор, Іванка вяртаўся на хутар» [В.Быкаў. Жураўліны крык]
Цікава, а у дачыненні да вашага каментары сёння прачытала ў кнізе пра "сутонне" ,у слоўніку значыцца, што гэта "час паміж заходам сонца І надыходам ночы,а таксама паўзмрок перад світаннем" , кажуць што гэта "абласное слова ", што за такая вобласць ,дзе з такой прыемнай трапнасцю ставіліся да часу?.
@@hcolga Этымалагічны слоўнік кажа, что словам “сутонне” ў нас карысталіся на тэрыторыі сучачных Любанскага і Мазырскага раёнаў. Увогуле, падобнае слова сустракаецца у некалькіх усходнеславянскіх мовах: і ў сербска-харватскай, і ва ўкраінскай, і ў беларускай. Паходзіць яно ад праславянскага слова “sъtinati” (сцягваць, згушчаць). Ад гэтага ж праславянскага дзеяслова паходзяць такія беларускія словы як “сцяцца”, то бок “пабрацца тонкім слоем лёду” і слова “сутон”, альбо “тонкі лядок на вадзе”. Відаць, слова “сутонне” стала ўжывацца для азначэння часу паміж заходам сонца і надыходам ночы з прычыны таго, што менавіта ў гэтай частцы сутак на паверхні вады пачынае ўтварацца сутон, напрыклад, падчас асенніх замаразкаў. Мне падаецца, што цяпер “сутонне” можна лічыць не толькі абласным словам, але і часткай сучаснай літаратурнай мовы, бо яно сустракаецца ў класічных творах шмат якіх пісьменнікаў.
Дзякуй вялікі за Вашу працу!👍 Скажыце калі ласка, дзе можна паслухаць поўную СТУДЫЙНУЮ версію песні "Мову беларускую вучы"? Ці Вы запісвалі толькі ўрывак для моўнага клубу? Дзякуй!)
@Alaksiej Shein Прабачце, калі ласка. Не рэкамендуйце слоўнік пад рэд. К.Крапівы.Гэта адзін з найбольш зрусікаваных слоунікаў. 2. Прыназоўнікі разгледзеў найбольш падрабязна Павал Шуба. 3.Праводзіць добра паралелі сьвятаў зь іх старажытнымі паняцьцямі. Тыя ж Каляды.
U biełaruskaj kirylicy była (jość?) admysłova litara dla _g_ vybuchnoha - Ґ, napr. ґонта, ґанак, мазґі, Ґары Каспараў, ale Гары Потэр. Čamu jaje nie vykarystoŭvać? Jašče adno: kali vyjdzie dziaviataja častka kursu?
Глядзіце Якуба Коласа, Міхася Лынькова. Толькі - Добрага ранку. Таму спрадвечнае-Ранак. А запамінаць словы сапраўды па матыву, напр: гарэлка- ад гарэць. Правяралі самагонку на крэпасьць ведаеце як?
Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з Масковіяй... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад маскоўскі бот. Масковія забрала сабе назву Украіны -- Русь, усю яе гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Рэвалюцыя, Грамадзянская вайна, Галадамор, рэпрэсіі, генацыд... І нарэшце вайна на Дамбасе, анексія Крыма...
@@Олег-к1х5ь Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі. У 1924 годзе Ўсяленскі патрыярх Рыгор VII, надаўшы аўтакефалію Польскай праваслаўнай царкве, у склад якой увайшла значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь зь Віленшчынай, у сваім томасе зазначыў, што далучэньне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату не было кананічным. У 1990-я гады ў лісьце патрыярху маскоўскаму Аляксію (Рыдыгеру) Усяленскі патрыярх Дзімітры заявіў, што Канстантынопаль вызнае Маскоўскі патрыярхат у межах 1589 году, гэта значыць без тэрыторыі Беларусі, Украіны, Балтыі і Смаленшчыны, якія на той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Наступны Ўсяленскі патрыярх Барталамей дадаў, што РПЦ бесьперапынна ўрывалася ў краіны, якія знаходзяцца пад духоўнай юрысдыкцыяй Канстантынопаля, менавіта ў Эстонію, Вугоршчыну і іншы краіны, робячы гэта заўсёды з дапамогай узброенай сілы савецкай арміі. У 2006 годзе патрыярх Барталамэй зрабіў заяву ў Кіеве, што Канстантынопаль лічыць Кіеўскую мітраполію сваёй дачкой і, калі прыйдзе час, разгледзіць пытаньне аб яе самастойнасьці. У кастрычніку 2018 году Сынод Канстантынопальскай царквы спыніў дзеяньне граматы 1686 году аб падпарадкаваньні Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату. Увогуле, праваслаўныя каноны (34-е апостальскае правіла) патрабуюць асобнай царквы для асобнага народу, аднак РПЦ-НКВД працягвае не прызнаваць беларусаў (як і ўкраінцаў) асобнымі народамі. З гэтай прычыны на розных узроўнях агучваецца і паўтараецца формула пра "трыадзіны расейскі народ"
ДЗень добры! У інтэрнэце ж усё ёсьць - Ад польск. kształt «форма» - адпаведна значыць - "НАПРЫКЛАД", калі літаральна - "на форму, на тып". Па-сучаснаму "ТЫПУ".
"Спалучэнне з прыназ. накшталт выражае параўнальныя адносіны: прыназ. указвае на прадмет, з'яву ці прызнак." накшталт предлог с род. наподобие, вроде; нешта накшталт дрэва = что-то наподобие (вроде) дерева // Беларуска-расейскі (Крапіва)
Маци пасылае дачку у склеп Прыняси банку с агурками толькиж глялзи каб не леташние а селетние бяры Дачка глядзела глядзела и гаворыць мама дык тут усе селетния
Чаму не папулярызуеце старажытныя, цяпер паміраючыя, але яшчэ захаваныя палескія гаворкі, асабіста заходне-палескія? Год праз 10 яны зусім знікнуць... Яны захаваліся ня толькі у паўднёвай і заходне-паўднёвай Беларусі, але ж і на ўкраінскім палессе і, нават, у Польшчы на беласточчыне. Гэта вам не тарашкевіца з наркамаўкай, гэта сапраўдная жывая мова.
Што значыць спраудная жывая, што за знявага да тарашкевiцы i акадэмiчнай? Лiчу лiтаратурную больш прыгожай чым палеская. Там i акання меней и ч не цвердыя i гд. Сапрауды гаворка адыходзiць, нам бы родную адраджаць больш хутка. Палескiя дыялектам карыстаецца у параунаннi з астатняй беларуссю меней людзей, нетытульная мова, не хачу пакрыудзiць. Аднак там край пявучы, багаты культурна, абрадава
@@ThePionbordo гэта значыць што там мова жывая і без пісьменнасьці. А тыя сістэмы (наркамаўка і тарашкквіца) штучныя. Кампіляцыя насцёганая з розных краёў.
@@ai1.0 любая мова пры кадыфiкацыя атрымоуливае элементы штучнасцi. Што такое чыстая палеская таксама цяжка правесцi мяжу. Там каша з украiнска беларускiм суржыкам i накладаннем наверх трасянкi у савецкiя гады праз радыё i тэлебачанне. Шмат этнаграфiчных экспедыцый зафiксавалi палескiя спеуныя традыцыя. Ёсць аматары якiя i кнiгазборы зрабiлi. Оньдэ.
@@ai1.0 няма там на палессi стоадсоткавай жывой палескай мовы як вы кажаце. Колькi носьбiтау усяго на палессi? Што вы прапаноуваеце? Даследваннi палескай гаворкi ёсць, кадыфiкацыя, стварэнне слоунiкау. Пытанне пра дзе ёсць жывая акадэмiчная правакатыунае бо лёгка прывесцi прычынв чаму цяжка знайсцi. Татальная русiфiкацыя пад фактычна акупацыяй, жорсткая урбанiзацыя, з працэсам усталяванне у гарадах эталоннасцi расейскай... Вы спытаеце, чаму ж тады тыя самыя працэсы не так ярка на палессi. Усё проста - больш павольная урбанiзацыя амаль племянного характару жыцця палешукоу праз прыродныя умовы. Вашы зауваги были б слушныя, кали б палешукi пераехаушы у мазыр пинск... працягвали казаць папалешуцку. Гэтага не адбываецца. Яшчэ раз, асноуная прычына быццам бы жывой палескай у параунаннi з литаоатурнай - здзвiнутая па часе урбанiзацыя, анклаунасць палесся як прыроднага утварэння. Калi праглядзець запiсы беларусьфiльма летапiс гадоу 80 вы убачыце ту самую лiтаратурную мову на вёсках.