Дзякуй за відэа, дужа цікава. Асаблівы дзякуй, што раіце літаратуру, мяркую, шмат каму яна станецца ў прыгодзе. Недарма нашыя мовазнаўцы нам пакінулі такую спадчыну, трэба яе вывучаць.
Дзякуй, ухiлялася ад прагляду гэтакix вiдэа, бо баялася будзе нуднае, галаве будзе цяжка, але не, памылялася :D Зараз пачну ўсё ж праглядваць гэтыя "годна" вiдэа :D Дзякуй за параду кнiг. Буду вучыцца пацiхеньку.
Дзякуй, Ілля! Якраз надоічы прачытала артыкул Кузьмы Чорнага "Небеларуская мова ў беларускай літэратуры"... Можна цябе спытать? Ці можна ўтварыць клічны склон у мужчынскіх імёнах з канчаткамі на галосныя - Мікіта, Ілля і пад.? І ўвогуле, мо табе было б цікава зрабіць відэа пра клічны склон?
Для таго, каб "якаць", трэба ведаць, у якім выпадку "е" вымаўляецца як "я". Напрыклад, "без розніцы" будзе вымаўляецца "бяз", бо ў наступным слове націск падае на першы склад - рОзніцы. А калі націск падае не на першы, але на другі ці трэці склад , то вымаўляецца "е" - "не хачу".
Гледзячы гэту перадачу, задалася апытаннем: “сосулька” - гэта лядзяш, а тыды як будзе сасулька у сэнсе цукерка?) У нашай весцы так і гаварылі на цукерку - сасулька!
Наконт "зараз" і "цяпер" насамрэч неадназначна, бо ў корпусе беларускай мовы сустракаюцца выпадкі, калі гэтыя словы ўзаемазамяняльныя. І ў адпаведным выпуску курсаў "Мова Нанова" Алеся Літвіноўская казала, што не зафіксавана яўнага размежавання паміж гэтымі словамі. Магчыма, сучасны трэнд падзяляць "зараз" і "цяпер" ідзе ад польскай мовы, але гэта не дакладна.
Вы жадалі каментар? Вось вам каментар, у выглядзе пытання😅 "Адкажыце, навошта вучыць мову калі ўсе размаўляюць па-расейску?" Вельмі актуальнае пытанне, менавіта ў размовах са сваякамі😅
Добры дзень, дзякуй за пытанне. У адказ працытуем Кастуся Цвірку: «Ты быў сёння на сваім месцы?» - «Зразумела!» На якой мове адказалі тут на пытанне? Скажу адразу: на рускай! Бо «зразумела» тут - калька з рускага «понятно». Беларус сказаў бы інакш: «Вядома», «А як жа», «Няўжо ж не быў», «Няўжо ж не на сваім месцы». А як перакласці такі выраз: «Ничего не понятно, что тут написано?» Вядома ж, нашы газеты не будуць ламаць галаву, надрукуюць: «Нічога не зразумела, што тут напісана». А ў народзе скажуць зноў па-свойму. Вось узяты з жывой мовы выраз, які прыводзіць у сваім «Краёвым слоўніку Усходняй Магілёўшчыны» I. К. Бялькевіч: «Нейкі асталоп ету аб'яву напісаў - нічога не зразумець!»
Наконт фанэтыкі Гадаваўся я на Падляшшы, зь беларускай мовай як роднай, бязь ведання расейскай мовы і без аніякай яе прысутнасьці ці ўплыву. І для мяне формы кшталту ”лексіка”, ”максімальна”, ”логіка”, ”каментар” заўсёды гучалі абсалютна ненатуральна, па-чужынску альбо быццам хтосьці зьдзекваўся над мовай (замест натуральных ”лексыка”, ”максымальна”, ”лёгіка” і ”камантар”). Ня мог зразумець, адкуль такая брыдасьць узялася, пакуль не пачаў вывучаць расейскую. Ці гэтыя афіцыйныя формы ня лічацца таксама калькамі?
Асноўная праблема ў тым, што расейская мова ўласна штучная. 1) Да 19 стагодзьдзя не было расейскага народу 2) Паміж маскоўцам і растоўцам большая розьніца, чым паміж маскоўцам і ЎСХОДНІМ СЛАВАКАМ і ПАЎДНЁВЫМ БАЎГАРАМ, хаця гэта ўважаецца адным народам 3) Каля Ўладзіміра, на ўсход ад Масквы, у г. зв. вялікім лесе, назвы гарадоў падобныя да расейскіх толькі або ў паселішчах часоў Русі, або зрасейшчаныя назвы 4) Расейская мова амаль ня мае разнастайнай лексыкі. Адзіная разнастайнасьць - як да людзей, якія пераходзілі на расейскую і ня цалкам забылі ўласную мову 5) Усі расейскія фразэалягізмы або з Эўропы, або зь Беларусі і Ўкрайіны. Літаральна сказалі ўласнымі словамі. Самастойна дасьледваў гэтую тэму
@@Kniazhnami Дзякуй за адказ. На мой погляд "бывай" гэта больш архаічнае. Я шукаю нешта сучаснае і нефармальнае, тое што моладзь узяла б за сваё. Але можа і памыляюся і вы маеце рацыю.