Тёмный

Калядка з Брэсту (сапраўднага, які ў Францыі) загучала па-беларуску 

Унія
Подписаться 69
Просмотров 370
50% 1

25.12.2016 г., падчас сьвяткаваньня Нараджэньня Хрыстовага ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці, «Maran atha» прэзентавала прысутным на сьвяце вернікам сваю новую калядную песьню «А што гэта за сьпевы чуваць па ўсёй зямлі».
Гэта вельмі вядомая брэтоньская калядная песьня з 2-й паловы 18 ст. - «Péh trouz zou ar en doar». Яна перакладзена сёньня на многія мовы сьвету.
Аўтар: а. П’ер Нуры (Pierre Noury, 1743-1804).
Беларускі пераклад: Аляксей Крукоўскі і «Maran atha» (Берасьце), 2016.
Такі вось калядны падарунак ад сапраўднага, французскага Брэста ў Брэтані беларускаму Брэсту, які насамрэч зусім ня Брэст, а Берасьце.
А што гэта за сьпевы чуваць па ўсёй зямлі?
А што гэта за дары панесьлі каралі?
А што гэта за зорка нам асьвятляе шлях?
А што нам за навіна ў пячоры, у ясьлях?
Анёлы там сьпяваюць у нябеснай вышыні,
А каралі ўсе дары Дзіцятку аддалі,
У небе зорка зьзяе, каб ведаў Ерусалім:
Нам Збаўца нарадзіўся ў мястэчку Бэтлеем.
Хай увесь сусьвет сьпявае ды славіць Бога ён,
Бо Дзіцятка малое зьняло з яго праклён!
Хай славяць усе народы Марыю і Хрыста!
Нам добрая навіна - Бог чалавекам стаў!

Опубликовано:

 

21 сен 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 2   
Далее