Тёмный

Лекцыя Зянона Пазняка пра Курапаты 

Belaruski Dom
Подписаться 493
Просмотров 1,8 тыс.
50% 1

8 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве прайшла лекцыя чалавека-легенды і адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазняка «Адкрыццё Курапатаў і пачатак сістэмнай барацьбы супраць расейскага камунізму».
Упершыню пра масавыя расстрэлы супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты стала шырока вядома 3 чэрвеня 1988 года з артыкула «Курапаты - дарога смерці» Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва.
Публікацыя атрымала вялікі рэзананс і прывяла да пачатку крымінальнага расследавання, у выніку якога было ўстаноўлена, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры расстрэлаў, якія праводзіліся НКУС у 1937-1941 гадах. Мяркуюць, што ў Курапатах былі расстраляныя некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
Урочышча Курапаты і Народны мемарыял зрабіліся месцам, вакол якога ўжо некалькі дзесяцігоддзяў не спыняецца палітычны актывізм. Беларусы талакой усталёўваюць крыжы, пратэстуюць супраць скарачэння тэрыторыі мемарыяла, супраць пабудовы побач рэстаранаў ды іншых будынкаў, доўгі час у Курапатах вялося дзяжурства грамадскімі актывістамі і актывісткамі. Там праводзяцца «Ноч расстраляных паэтаў» і сюды сцякаюцца беларусы на Дзяды.
З лекцыі Зянона Пазняка, якому сапраўды ёсць што расказаць пра Курапаты, вы даведаецеся:
- Чым ёсць Курапаты для Беларусі і беларусаў,
- Як адбываліся археалагічныя раскопкі за менскай кальцавой напрыканцы 1980-х,
- Чаму беларускія ўлады намагаюцца кантраляваць гісторыю гэтага месца.
____________________________________________
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках:
Telegram: t.me/belaruskidom
/ belaruskidom
/ belaruskidom
/ belaruskidom
#Варшава #ЗянонПазняк #курапаты

Опубликовано:

 

29 сен 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 13   
@TheRyreH
@TheRyreH Год назад
Дачакаемся часоў, калі такую лекцыю будуць у школах выкладаць! Дзякуй, Зянон Станіслававіч!
@Biehły-h2t
@Biehły-h2t Год назад
Дзякуй за лекцыю, Зянон Станіслававіч, дзякуй, што вы з намі!
@user-fs1kz1qy4u
@user-fs1kz1qy4u Год назад
Калі ласка, пішыце тэґі, а то па пошуку гэтае відэа з Пазьняком не шукаецца
@Человек-м8т8г
@Человек-м8т8г Год назад
Моя семья прослушала лекцию на другом канале. Но и Вашему каналу хотим сказать огромное спасибо, что Вы- часть цепи помочь белорусам вернуться к себе. Нас три поколения, скоро появится четвёртое. Что я могу сказать: Первое поколение, родители, коммунисты потому что оба были высокие начальники, давно на волне внуков Второе поколение- мы, с 60-70 годов, из совка, зомбированные, жили своей жизнью.. как то начали встраиваться в 10-м к детям и понимать их Третье- дети Самое правильные, дерзкие и жертвенные Вот четвёртое, наши внуки, надеемся будут самые свободные и самые беларусские И да- мы все с 20-го выручаемся мову И дома размауляем на мове З сябрами так сама Нас шмат
@TheRyreH
@TheRyreH Год назад
Ці можна знайсьці кнігі ў электронным фармаце, якія паказваў спадар Пазьняк?
@АлексейКарвецкий-ф9э
Страшна!
@Человек-м8т8г
@Человек-м8т8г Год назад
Такие лекции нам необходимы Потому как больш некому нас вывучаць нашей гисторыы
@Человек-м8т8г
@Человек-м8т8г Год назад
А гле в Варшаве этот дом?? Если. Уедем в Варшаве- заедем
@Weissruthenische_Heimwehr
@Weissruthenische_Heimwehr Год назад
Пачатак: 9:40
@dmitriysakhonchik1825
@dmitriysakhonchik1825 Год назад
Дзякуй
@marinanikitina3129
@marinanikitina3129 Год назад
Няма у нас анiякай самаарганизацыi!
Далее
🦊🎀
00:16
Просмотров 235 тыс.
"Когти льва" Анатолий МАЛЕЦ
53:01
Qalpoq - Amakivachcha (hajviy ko'rsatuv)
41:44
Просмотров 333 тыс.
🦊🎀
00:16
Просмотров 235 тыс.