Тёмный

Пад вадою і ўзабродку 

Вандроўшчык
Подписаться 155
Просмотров 658
50% 1

Верасень на маларэччы - з’ява дасыць адметная, бо ўсталёўваецца нізкі ўзровень з добрай празрыстасцю, і праз гэта карціць зазірнуць у ваду не толькі з чоўніка ці берага, але, так бы мовіць, і знутры. Мне, як захопленаму падводным сусветам амаль з дзяцінства, хацелася б, канешне, часцей бываць у ім, але і то добра, калі атрымліваецца гэта рабіць штоверасень.
Летам, калі бачнасць лепшала, а вада дасягала ажно 27 градусаў, я ўжо з маскай ныраў - праўда, без гідракасцюма і камеры. Цяперака экіпаваўся напоўніцу: і ўвесь неабходны для нырання рыштунак меў, і здымаць запланаваў. Вось толькі, як высветлілася, пакуль я наважваўся ўплішчыцца ў гідракасцюм (ён мне ўжо малаваты), празрыстасць сапсавалася - надоечы вышэй па плыні моцная залева лупцавала. Рыбы таксама чамусьці апынулася небагата, хоць вада да межані шчэ не ўпала. Звычайна, гэта самы прыдатны перыяд, каб пабачыць разнаякае пад вадой. Але сёлета, шчыра кажучы, усё неяк не так на малых рэчках.
З цікавага спачатку быў толькі адзін язь ды трохі буйных чырвонапёрак, а у прывабных завалах сустрэў толькі невялікага шчупачка ды пару акунцоў. Пасля першай выведкі стала зразумела: нагрувашчванні кшталту драўлянага смецця пустыя, рыбу трэба шукаць ля шчыльнага багавіння. На ўзмежку расліннасці і чыстай вады і вырашыў здымаць далей. Тут ужо было цікавей: касякамі шныпарылі падляшчы і плоткі, трапляліся пад’язкі. А галоўнае - акуні з’явіліся! Зразумеўшы, дзе цяперака трэба шукаць драпежнікаў, далей у такія мясціны вырушыў ужо ў іншым касцюме - забродным.
У верасні, асабліва калі шчэ цёпла і сонечна, хочацца паспрабаваць развітацца з галавачом, але гэта цяжкая задача, і таму, крыху паплюхаўшы галаўнёвымі воблерамі, накіраваў свае намаганні на больш згаворлівага акуня - і час цяперака ягоны, і мейсцы, дзе паласаты драпежнік цікуе, запрыкмеціў.
Працуюць зараз па гэтай рыбе металічныя прынады з цьмянымі пялёсткамі: вярчахвосты і вярчалкі. Магчыма, і на гуму вераснёвы акунь “адгукаўся” б, але хочацца лавіць на “жалеза”, ды і атрымліваецца з ім лацвей: закіды ва ўсе бакі, шпаркія праводкі, хуткі аблоў кропак. Таму, пакуляка працягваю “вярчаліць”, ну а там паглядзім!

Опубликовано:

 

12 окт 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 5   
@________8975
@________8975 23 дня назад
Получаю удовольствие от белорусской мовы😊😊
@Андрей-у9х4х
@Андрей-у9х4х 26 дней назад
👍 добрая відэа стужка
@Вандроўшчык
@Вандроўшчык 26 дней назад
Дзякуй за прагляд і каментар! 🤝
@martinesmcgee1549
@martinesmcgee1549 25 дней назад
Прывітанне. З задавальненнем паглядзеў. На дварэ ужо верасень, а пад вадой только жнівень. Вада занадта цёплая. На Мухаўцы только 19°. Эшчэ трохі і пачнецца добры клёў судака. Рыхтуй прылады.
@Вандроўшчык
@Вандроўшчык 25 дней назад
@@martinesmcgee1549 Вітаю! Так, у вадзе шчэ ўсё па-жнівеньску: узровень у межані і тэмпература 18 - купаемся кожны дзень. А судака ў нас паблізу няма, чакаю шчупака.
Далее
Свинья неудачник ( Liar's Bar )
24:01
Просмотров 644 тыс.
RC Helicopter Trick
00:13
Просмотров 8 млн
Дзівосы малой рэчкі
1:44
Просмотров 128
2000 Pound Table
46:50
Просмотров 991 тыс.
Свинья неудачник ( Liar's Bar )
24:01
Просмотров 644 тыс.