Тёмный
No video :(

Myth hunters #10: Паўстанне 1863-1864 гг. не паўплывала на хаду беларускай гісторыі? 

Форин-Офис
Подписаться 173
Просмотров 1,6 тыс.
50% 1

Праз уплыў савецкай ды расiйскай iдэалогii беларусаў прывучаюць да меркавання, што паўстанне 1863-1864 гадоў было выступам польскiх сiл. Бадай прайшло яно па большай частцы на тэрыторыi Польшчы, адказвала мэтам польскага нацыянальнага руху i на хаду беларускай гiсторыi не ўплывала.
У нашым чарговым эксплэйнеры Myth hunters мы не толькi ўспомнiм асноўныя старонкi гэтай выбiтнай падзеi. Але i разбурым мiф, што паўстанне не мела дачынення i не ўплывала на Беларусь.
А яшчэ ўспомнiм асобу Кастуся Калiноўскага. Якога можна без сумневу назваць відным прадстаўніком беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ён першы ў гісторыі паставіў пытанне аб стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржавы і адраджэнні беларускай мовы.
Спiс выкарыстаных намi крынiц:
1. Абламейка, С. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. - Прага, 2020. - 132 с.
2. Арлоў, У., Сагановіч Г. Дзевяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. 2-е выданне - Вільня: Наша будучыня, 2000 - 223 с.
3. Біч, М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863-1864 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. - 1993. - № 3. - С. 36-45.
4. Гісторыя Беларусі, XIX - пачатак XXI ст. 11 клас.
5. Смалянчук, А.Ф. Беларуская гісторыя: знайсці чалавека. - Мінск: Выдавец І.П. Логвінаў, 2013. - 158 с.

Опубликовано:

 

22 авг 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 2   
@litvin-1.4.8.8
@litvin-1.4.8.8 11 месяцев назад
Вялікі дзякуй за вельмі цікавую інфармацыю пра паўстанне нашых продкаў супраць расейскай акупацыі.
@azov-ht4qq
@azov-ht4qq 11 месяцев назад
З вялікай цікавасцю паслухаў і паглядзеў гэты выпуск пра гэтую тэму 👍
Далее
Russian Language in 18 Minutes
18:38
Просмотров 7 млн