Тёмный

Асьвячэньне крыжа на каплічцы падчас сьвята парафіі ў Берасьці 

Унія
Подписаться 69
Просмотров 544
50% 1

03.12.2016, Берасьце. Асьвячэньне каванага крыжа на каплічцы перад душпастырскім цэнтрам у дзень зімовага сьвята грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя - з нагоды ўспаміну сьв. Апостала Андрэя Першапакліканага, апекуна хрысьціянскага Ўсходу, у 420-ыя ўгодкі Берасьцейскай царкоўнай уніі.
Каваны крыж на каплічцы - мастацкая праца каваля з Берасьця Аляксандра Чумакова. Раней ягонымі кавальскімі творамі быў упрыгожаны фасад грэка-каталіцкай царквы ў Берасьці.
У суботу і нядзелю 3-4.12.2016 г. у Берасьці адбыліся парафіяльныя сьвяткаваньні ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя з нагоды літургічнага ўспаміну сьв. Апостала Андрэя Першапакліканага, на якія сабраліся каля 90 вернікаў. Да берасьцейцаў на сьвята парафіі і ўрачыстае асьвячэньне крыжа на каплічцы прыехалі госьці з Астраўца, Менску, Івацэвічаў, Віцебску, Пінску, горадні, Ліды, Гомеля.
Урачыстую Літургію ў суботу, 3 сьнежня, у Берасьці ўзначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). З ім саслужылі сьвятары Заходняга дэканату БГКЦ: душпастыр берасьцейскіх грэка-католікаў а. Ігар Кандрацьеў, дэкан БГКЦ з Ліды а. Андрэй Буйніч, а. Андрэй Крот з Горадні, а. Аляксей Філіпенка з Менску і а. Віталь Быстроў з Івацэвічаў. Дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў выконваў падчас сьвята дыяканскае служэньне.
Пасьля набажэнства гасьцей сьвята чакаў канцэрт цікавага сьпевака, паэта і перакладчыка Арцёма СІТНІКАВА і гурта «Bar Akaryna». Арцём Сітнікаў - лаўрэат конкурсу «Экслібрыс», захапляецца перакладамі рок-паэзіі Барыса Грабеншчыкова і Боба Дылана, сьпявае песьні на хрысьціянскія вершы Рыгора Барадуліна, Кірылы Тураўскага.
А 4 сьнежня, адразу пасьля нядзельнай сьв. Літургіі, гасьцей парафіяльных урачыстасьцяў у Берасьці чакала яшчэ адна цікавая сустрэча - з пісьменьнікам, журналістам і бардам Зьмітром БАРТОСІКАМ. Ён прэзентаваў у Берасьці сваю новую кнігу падарожжаў па розных кутках Беларусі «Быў у пана верабейка гаварушчы».

Опубликовано:

 

21 сен 2024

Поделиться:

Ссылка:

Скачать:

Готовим ссылку...

Добавить в:

Мой плейлист
Посмотреть позже
Комментарии : 1   
Далее
Как она была права 1990 год
9:52
Просмотров 2,1 млн
OTS 9791 SETO KUNINGRIIK 2024.
2:37
Просмотров 118